19 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь збіраецца нарасціць пастаўкі ва Украіну цёмных нафтапрадуктаў

4
Беларусь збіраецца нарасціць пастаўкі ва Украіну цёмных нафтапрадуктаў

Рост паставак можа адбыцца на фоне абмежаванняў расейскага экспарту ва Украіну.

Беларуская нафтавая кампанія (БНК) спадзяецца на рост экспарту бітумаў ва Украіну на фоне абмежаванняў, якія ўвяла Расея на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у гэтую краіну, паведамляе «Інтэрфакс».

«Што тычыцца пастаўкі Расеяй іншых прадуктаў, як, напрыклад, бітумы, то калі яны будуць спыненыя, то мы чакаем рост паставак з боку Беларусі», – сказаў журналістам у аўторак у Менску намеснік гендырэктара БНК Сяргей Грыб.

18 красавіка 2019 года ўрад РФ паведаміў пра ўвядзенне з 1 чэрвеня 2019 года забароны на экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну ў адказ на пашырэнне Украінай спісу забароненых для імпарту на тэрыторыю Украіны расейскіх тавараў. У пералік тавараў, забароненых да экспарту ва Украіну, патрапілі: нафта сырая і нафтапрадукты сырыя, атрыманыя з бітумінозных пародаў (код ТНВЭД 2709), вазелін нафтавы; парафін, воск нафтавы мікракрышталічны, кокс нафтавы, бітум нафтавы, сумесі бітумныя на аснове прыроднага асфальту, прыроднага бітуму, нафтавага бітуму, мінеральных смолаў або пеку мінеральных смолаў (напрыклад, бітумныя мастыкі, асфальтавыя сумесі для дарожных пакрыццяў). У той самы час шэраг нафтапрадуктаў (з кодам ТНВЭД 2710) – прамагонны бензін, бензіны таварныя, дызельнае паліва, прапан, бутаны, іншыя звадкаваныя газы – будуць экспартавацца з РФ ва Украіну паводле спецдазволаў, што выдаюцца Міністэрствам эканамічнага развіцця Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках