24 красавiка 2024, Серада, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вярхоўнай Радзе Украіны звярнуліся з патрабаваннямі да Зяленскага

9
У Вярхоўнай Радзе Украіны звярнуліся з патрабаваннямі да Зяленскага
ФОТА: RADA.GOV.UA

Дэпутаты хочуць, каб новаабраны прэзідэнт апавёў пра свае першыя крокі.

Некалькі фракцый Вярхоўнай Рады Украіны выступілі з патрабаваннямі да новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з патрабаваннем апавесці пра свае крокі на пасадзе кіраўніка дзяржавы, а таксама апавялі пра свае чаканні ад яго, паведамляе "Украінская праўда".

Адпаведныя заявы былі агучаныя падчас пленарнага пасяджэння парламента ў аўторак.

Так, старшыня фракцыі "Народны фронт" Максім Бурбак заявіў, што 21 красавіка Украіна абрала новага прэзідэнта і ягоная асноўная задача – вярнуць акупаваныя тэрыторыі і абараніць краіну ад расейскай агрэсіі.

Ён адзначыў, што за папярэднія пяць гадоў Украіна атрымала бязвіз, энэргетычную незалежнасць, дамаглася санкцый супраць РФ, палепшыла фінансаванне сваёй арміі і многае іншае, і гэтыя дасягненні трэба абараніць.

"Сфера адказнасці прэзідэнта выяўна прапісаная ў Канстытуцыі – бяспека, армія, абарона правоў і свабодаў, вонкавая палітыка. І прэзідэнт абавязаны прытрымлівацца асноўнага закона, дзе цяпер выразна паказана, што Украіна ідзе ў NATA і ЕЗ. Такая воля ўкраінскага народа", – сказаў Бурбак.

Ён адзначыў, што Зяленскі абавязаны ісці гэтым курсам, а ўсе спробы капітуляваць перад Расеяй недапушчальныя.

"Прэзідэнт, урад і парламент павінны разам працаваць дзеля поспеху краіны. Чакаем пачуць ад новага прэзідэнта пра запланаваныя крокі на першыя сто дзён, першы год і на ўвесь тэрмін. Цяпер Украіна як ніколі мае патрэбу ў сумленнасці і рэалізме", – падсумаваў Бурбак.

Лідар "Радыкальнай партыі" Алег Ляшко заявіў, што 21 красавіка ўкраінцы накаўтавалі старую "сістэму прагнасці і алігархату", але яна можа адрадзіцца, калі не будуць уведзеныя папераджальныя крокі.

Так, ён адзначыў неабходнасць прыняць закон пра імпічмент, які прымусіць прэзідэнта, незалежна ад прозвішча, быць адказным перад народам.

Ляшко падкрэсліў, што патрабуе ад новага прэзідэнта спынення "эпохі беднасці" – зніжэнне тарыфаў, павышэння заробкаў, пенсій і іншае.

"Калі новая каманда кажа, што прэзідэнт за гэта не адказны, то хачу нагадаць, што прэзідэнт можа скасаваць пастановы ўрада. І менавіта Парашэнка падпісаў пастанову пра пагадненне з МВФ", – сказаў лідар "РПЛ".

"Мы звяртаемся да новага прэзідэнта, каб неадкладна перагледзеў пагадненне з МВФ і скасаваў пастанову ўрада пра павышэнне тарыфаў", – дадаў Ляшко.

Старшыня фракцыі "Самадапамога" Алег Беразюк адзначыў, што прэзідэнт – не манарх, а слуга ўкраінскага народа, таму ў першую чаргу неабходна зняць недатыкальнасць з нардэпаў і самога кіраўніка дзяржавы.

Ён дадаў, што пакуль ад прэзідэнта чакаюць празрыстага абароннага бюджэту, бяспекі, у тым ліку энэргетычнай, закона пра разбурэнне "Ратэрдам+" і іншыя крокі ў інтарэсах народа.

Пра неабходнасць неадкладнага прымання закона пра імпічмент заявіў і прадстаўнік фракцыі "Бацькаўшчына" Андрэй Кажамякін.

Паводле ягоных словаў, адпаведны дакумент фракцыяй быў зарэгістраваны яшчэ ў 2014 годзе і цяпер яго патрабуюць уключыць у парадак дня Рады.

Таксама ён адзначыў, што ўкраінцы зрабілі свой выбар, выбралі новага прэзідэнта дэмакратычным шляхам, і гэты выбар варта паважаць.

Кажамякін заявіў, што ад Зяленскага чакаюць фундаментальных зменаў.

"Ад новага прэзідэнта і нас з вамі залежыць, ці будуць яны (змены – рэд.) павярхоўнымі і ці прывядуць да глабальных змяненняў у будучыні", – сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках