19 красавiка 2024, Пятніца, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты дасягнулі максімуму 2019 года на фоне санкцый ЗША супраць Ірана

1
Кошты нафты дасягнулі максімуму 2019 года на фоне санкцый ЗША супраць Ірана

Ф'ючэрсы нафты Brent таргуюцца па $74,67.

23 красавіка кошты нафты дасягнулі максімуму 2019 года. На 11.55 кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent складае $74,67 за барэль, сведчаць звесткі Лонданскай біржы, піша «Гордон».

22 красавіка ў Белым доме заявілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў пастанову спыніць дзеянне выняткаў, якія дазвалялі шэрагу краін свету набываць іранскую нафту без рызыкі патрапіць пад амерыканскія санкцыі.

Пастанова прынятая пасля кансультацый з Саудаўскай Арабіяй і ААЭ, якія пагадзіліся з ініцыятывамі Штатаў у задавальненні сусветнага попыту пасля таго, як уся іранская нафта павінна быць выдаленая з рынку.

Аналітыкі мяркуюць, што сусветныя нафтавыя рынкі змогуць справіцца з эмбарга на іранскую нафту, бо ў іншых пастаўшчыкоў дастаткова свабодных магутнасцяў, піша агенцтва Reuters.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках