28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы чакаюць візіту Уладзіміра Зяленскага

У Польшчы чакаюць візіту Уладзіміра Зяленскага

У Варшаве з надзеяй прымаюць новы выбар украінскага народа.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вель Сенк выказаў надзею, што пераможца прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзімір Зяленскі неўзабаве прыедзе ў Польшчу.

Пра гэта паведамляе «Европейсая правда» са спасылкай на «Польскае радыё».

Шынкоўскі вель Сенк сказаў, што ён - «умераны аптыміст» у тым, што тычыцца стасункаў паміж Украінай і Польшчай, і выказаў надзею, што Зяленскі неўзабаве скарыстаецца запрашэннем прэзідэнта Анджэя Дуды і наведае Польшчу.

«Яны складаныя, але яны важныя для Польшчы і будучыні Еўропы», - пракаментаваў дыпламат украінска-польскія стасункі ў эфіры TVP Info.

Ён адзначыў, што з «надзеяй прымае новы выбар украінскага народа» і адзначыў, што перамога Зяленскага - гэта заклік да правядзення рэформаў і развязання праблем з карупцыяй.

«Рэформы пачаў прэзідэнт Парашэнка, спадзяюся, што іх прадоўжыць новы прэзідэнт», - падкрэсліў Шынкоўскі вель Сенк.

Прадстаўнік МЗС краіны адзначыў, што Польшча будзе чакаць курсу, які новы прэзідэнт вызначыць у розных сферах. «Гэта чаканне поўнае надзеі, і я думаю, што мы павінны даць новаму прэзідэнту шанец падрыхтаваць гэты новы курс», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках