19 красавiка 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Белаколас: Спадзяюся, што Зяленскі зробіць Менскія перамовы больш празрыстымі

6
Алег Белаколас: Спадзяюся, што Зяленскі зробіць Менскія перамовы больш празрыстымі
АЛЕГ БЕЛАКОЛАС
ФОТА: УКРІНФАРМ

Важна, каб новы прэзідэнт Украіны не разгубіў атрыманы на выбарах крэдыт даверу.

21 красавіка ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Паводле яго вынікаў новым прэзідэнтам Украіны са значным адрывам ад Пятра Парашэнкі стаў Уладзімір Зяленскі.

Экспэрт у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі ўкраінскага аналітычнага цэнтра «Майдан замежных спраў» Алег Белаколасуў інтэрв'ю для сайта Charter97.org пракаментаваў вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і магчымыя наступствы для палітыкі Кіева ў дачыненні да Беларусі.

- Як вы растлумачыце такі значны адрыў Уладзіміра Зяленскага ад свайго апанента - дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнкі?

- Адыгралі ролю тыя фактары, пра якія я казаў адразу пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў.

Па-першае, гэта расчараванне ўкраінцаў у палітыках, якія 27 гадоў знаходзіліся на нашым палітычным Алімпе і ладна надакучылі.

Па-другое, гэта карупцыя, якая выклікае раздражненне ў многіх выбаршчыкаў.

Па-трэцяе, слабасць электаральнага рэсурсу кандыдата ў прэзідэнты Пятра Парашэнкі. Кандыдаты, якія мелі ўплыў на электарат у першым туры (Юлія Цімашэнка, Ігар Cмяшко і іншыя) крытычна выказваліся пра палітыку Парашэнкі.

Тое, што Парашэнка не набраў у другім туры і 25% галасоў, кажа аб рэальным узроўні даверу ўкраінцаў да цяперашняй улады.

- Як можа адбіцца абранне Зяленскага на палітыцы Украіны ў стаўленні да Беларусі?

- Шчыра кажучы, мне складана сказаць, якой будзе палітыка новай адміністрацыі на беларускім кірунку. Шмат у чым усё будзе залежаць і ў тым ліку ад таго, якую замежнапалітычную каманду Зяленскі сфармуе вакол сябе.

Але перш за ўсё новага кіраўніка Украіны будзе цікавіць, а што ж напраўду адбылося ў Нармандскім фармаце, якая ёсць насамрэч сітуацыя ў Менскім фармаце, што там наогул адбываецца.

Таму што напаўзакрыты характар гэтых сустрэч дэзарыентуе ўкраінцаў і не дае нам магчымасці зразумець: а ў чым вынік гэтых пяці гадоў, якая праца была праведзеная і што рабіць далей?

Думаю, што датуль, калі новы прэзідэнт не атрымае адказы, што адбываецца на гэтым участку, будуць вызначацца далейшыя крокі ў дачыненні да Беларусі.

У варунках канфрантацыі з Расеяй гэта самы галоўны прыярытэт для Украіны. Калі казаць пра агульны кантэкст, то яшчэ да абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў, толькі за ўчорашні дзень, была маса званкоў сусветных лідараў з віншаваннямі Зяленскаму - з ЗША, Нямеччыны, Польшчы, Брусэля. Адбылася размова з прэм'ерам Ізраіля Нетаньяху, ёсць запрашэнні ў Ізраіль і Берлін.

Таму пры ўсёй важнасці Беларусі, як найбліжэйшага суседа, для Украіны, нейкая лінія ў дачыненні да вашай краіны будзе выбудаваная, калі новы прэзідэнт атрымае адказы на пытанні аб Менскім працэсе. Ды і не толькі прэзідэнт - адказаў на іх чакае ўсё ўкраінскае грамадства. Таму што для мяне, як для экспэрта, дагэтуль не зразумела, што адбывалася ў Менску цягам пяці гадоў і які вынік.

- Вы думаеце, што Зяленскі можа зрабіць Менскі працэс больш празрыстым?

- Я вельмі моцна спадзяюся, што Уладзімір Зяленскі зробіць гэтыя перамовы больш празрыстымі. Ягоная лінія паводзін усяляе ў мяне пэўны аптымізм і веру ў тое, што гэтая інфармацыя стане больш адкрытай. І наша грамадства будзе нарэшце лепш разумець, што там адбывацца - не паводле асобных каментароў.

Я ўпэўнены, што дачыненні Зяленскага з украінцамі будуць насіць больш адкрыты і рэгулярны характар. Спадзяюся, ён усведамляе, які крэдыт даверу ён атрымаў і паспрабуе не падмануць тых людзей, якія прагаласавалі за яго ва ўсёй Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках