20 красавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes назваў найбуйнейшых пакупнікоў расейскай нафты

2
Forbes назваў найбуйнейшых пакупнікоў расейскай нафты

Лідарам у суме кантрактаў і аб'ёму закупак стала кітайская кампанія.

Расейская рэдакцыя часопіса Forbes склала рэйтынг найбуйнейшых пакупнікоў расейскай нафты, і ўпершыню ў ім змяніўся лідар: кітайскі партнёр «Раснафты» абышоў трэйдара ЛУКОЙЛа.

Лідарам у суме кантрактаў і аб'ёме закупак стала кітайская China National United Oil Corporation. На падлікі аўтараў абноўленага рэйтынгу, у 2018 годзе сума кантрактаў склала $20,5 млрд, аб'ём закупак - 39,5 млн тон пры сярэднім кошце аднаго барэля $71,2.

Следам за ёй ідзе Litasco - швэйцарская кампанія, якая з'яўляецца эксклюзіўным трэйдарам нафты і нафтапрадуктаў расейскай кампаніі ЛУКОЙЛ і якая была лідарам трох папярэдніх рэйтынгаў. Яе сума кантрактаў склала $17,6 млрд, аб'ём закупак - 34,9 млн тон, сярэдні кошт аднаго барэля пры закупках - $69,2.

«Дачка» «Раснафты» - Rosneft Trading - павялічыла закупкі ў матчынай кампаніі ў параўнанні з рэйтынгам мінулага года і замкнула тройку лідараў спісу з наступнымі лічбамі: сума кантрактаў - $12,5 млрд, аб'ём закупак - 25,1 млн тон.

На чацвёртым месцы размясціўся трэйдар французскай Total - Total Oil Trading SA (TOTSA): яна ў 2018 годзе ўклала кантрактаў на куплю расейскай нафты на $10,3 млрд з аб'ёмам паставак 20,9 млн т нафты. Пятае і шостае месцы занялі польскі канцэрн Orlen і пачатковец рэйтынгу - прыватная кітайская нафтавая кампанія CEFC China. У леташнім рэйтынгу пятае месца займала Tatneft Europe.

У дзясятку лідараў увайшлі таксама:

брытанская Shell Trading,

трэйдар «Татнафты» Tatneft Europe,

брытанская QHG Trading,

аператар праекту «Сахалін-2» Sakhalin Energy.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках