28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФБР апублікавала паказанні пра «ўцёкі» Гітлера ў Аргенціну

35
ФБР апублікавала паказанні пра «ўцёкі» Гітлера ў Аргенціну

Дакумент апублікаваны на сайце Федэральнага бюро расследаванняў у чатырох частках.

Федэральнае бюро расследаванняў ЗША апублікавала раней засакрэчаныя дакументы, у якіх сцвярджаецца, што дыктатар Трэцяга Рэйху Адольф Гітлер зусім не наклаў на сябе рукі ў Берліне ў траўні 1945 года, а збег у Аргенціну. Дакумент апублікаваны на сайце Федэральнага бюро расследаванняў у чатырох частках, паведамляе «Гордон».

Паводле дакументаў, якія датуюцца перыядам ад 1945 да 1953 гадоў, нейкі чалавек, імя якога ў тэксце не прыводзіцца, заявіў ФБР, што ў 1945 годзе дапамагаў шасці аргентынскім чыноўнікам хаваць Адольфа Гітлера. Побач з гэтым сцвярджэннем стаіць адзнака, што атрыманую ад гэтага чалавека інфармацыю «немагчыма верыфікаваць».

У паказаннях невядомага гаворыцца, што ён сустракаў Гітлера на ўзбярэжжы Аргенціны ў суправаджэнні яшчэ траіх чалавек праз «прыкладна два з паловай тыдні» пасля таго, як Берлін здаўся. Гітлер і ягонае атачэнне прыбылі ў Аргенціну на дзвюх субмарынах, нямецкага дыктатара суправаджалі дзве жанчыны, доктар і яшчэ некалькі чалавек. Згодна з планам чыноўнікаў, фюрэру далі маёнтак каля Паўднёвых Анд, дзе ён і хаваўся.

У сваім аповедзе ананім адзначыў, што Гітлер стаў практычна непазнавальным, бо пагаліў свае знакамітыя вусы. Акрамя таго, фюрэр пакутаваў на астму і язву.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках