23 красавiка 2024, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго яшчэ варта баяцца дыктатарам у Беларусі, Казахстане ды Расеі

14
Чаго яшчэ варта баяцца дыктатарам у Беларусі, Казахстане ды Расеі
Фота: AFP

Як перамога Зяленскага паўплывае на сітуацыю ў краінах постсавецкай прасторы.

Важнай падзеяй стала перамога актора-коміка Уладзіміра Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Не будзем аналізаваць прычыны, чаму ён змог перамагчы дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку з разгромным вынікам, палітычнае аблічча пераможцы, магчымую праграму ягоных дзеянняў і хто за ім стаіць, пакінуўшы ўсё гэта ўкраінскім палітыкам і аналітыкам.

Падкрэслім іншае, важнае для ўсёй постсавецкай прасторы. Справа ў тым, што спадар Зяленскі, чалавек постсавецкай фармацыі, не толькі актор, але яшчэ і чыстай вады папуліст, і перамог на выбарах, дзякуючы таму, што выбаршчыкі галасавалі на выбарах не столькі за яго, колькі супраць дзейнага прэзідэнта краіны. А гэта вельмі адчувальна для Расеі, Казахстана і Беларусі, як дзяржаў з аўтарытарнай палітычнай сістэмай, піша партал kz.expert.

Адчувальна, бо сведчыць пра тое, што кіроўным элітам у гэтых краінах варта пачаць асцерагацца не толькі замежных санкцый і ціску з боку калектыўнага Захаду, унутрыэлітных войнаў і тэрарыстычных (экстрэмісцкіх) пагроз, але і крытычнага росту папулісцкіх настрояў у сучасным постсавецкім грамадстве.

Менавіта дзякуючы апошняму і стала магчымым ва Украіне, па-першае, даслоўна за некалькі месяцаў ператварыць адносна малавядомага чалавека ў прахаднога кандыдата ў прэзідэнты краіны, па-другое, забяспечыць яму падтрымку большасці выбаршчыкаў без задзейнічання адміністрацыйнага рэсурсу, па-трэцяе, істотна дэзарганізаваць дзяржаўную машыну.

Паколькі гэта другі за год выпадак змены дзейнага кіраўніка постсавецкай рэспублікі непажаданым для яго пераемнікам (першы меў месца ў Арменіі, але ў жорсткім вулічным, а не выбарным фармаце), расейскім, казахстанскім і беларускім уладам акурат задумацца, як яны будуць супрацьстаяць ужо не пазасістэмнай апазіцыі, а папулістам новай фармацыі, якія адрозніваюцца ад палітыкаў, што выкарыстоўваюць папулізм як інструмент дасягнення мэтаў, адной важнай рысай.

Мы маем на ўвазе, з аднаго боку, адсутнасць выразна пазначанай палітычнай мэты або задачы, а з другога - прысутнасць цалкам абгрунтаванай, зразумелай усім і кожнаму мары ці надзеі, якую немагчыма раскрытыкаваць, адкінуць ці зняпраўдзіць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках