20 траўня 2019, панядзелак, 14:52
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Лідар сусветнага рэйтынгу О'Саліван саступіў аматару ў першым коле ЧС у снукеры

6
РОНІ О'САЛІВАН

О'Саліван саступіў у першым коле чэмпіянату свету ўпершыню з 2003 года.

Лідар сусветнага рэйтынгу Роні О'Саліван не здолеў праткнуцца ў другі этап чэмпіянату свету ў снукеры ў Шэфілдзе, паведамляе pressball.by.

Ангелец на стартавым этапе саступіў аматару Джэймсу Кэхілу - 8:10.

Раней 23-гадовы Кэхіл стаў першым у гісторыі аматарам, які здалеў праткнуцца ў асноўную сетку чэмпіянатаў свету. За выхад у чвэрцьфінал Джэймс пазмагаецца з шатландцам Стывенам Магуайрам.

О'Саліван саступіў у першым коле чэмпіянату свету ўпершыню з 2003 года. Роні пяць разоў станавіўся пераможцам турніру (2001, 2004, 2008, 2012 і 2013).