25 красавiка 2024, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага распавялі, як плануюць перамагчы карупцыю ва Украіне

17
У Зяленскага распавялі, як плануюць перамагчы карупцыю ва Украіне

У камандзе прэзідэнта Украіны, які перамог на выбарах, распавялі пра першыя крокі.

У камандзе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які перамог на выбарах, кажуць, што для барацьбы з карупцыяй плануюць скасаваць дэпутацкую недатыкальнасць, перазапусціць антыкарупцыйныя органы і паменшыць ціск на бізнэс з боку праваахоўных органаў.

Пра гэта ў эфіры Hromadske заявіла чалец каманды Зяленскі, кіраўнічка рады грамадскага кантролю пры НАБУ Галіна Янчанка, піша liga.net.

"Дэпутацкая недатыкальнасць павінна сысці ў мінулае, НАПК адноўленая, Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура, спадзяюся, таксама, па меншай меры кіраўніцтва", - сказала яна.

Янчанка таксама мяркуе, што павінен быць зменшаны ціск на бізнэс.

"Мы ведаем, што сёння гаспадарчыя і фінансавыя справы расследуюць усе, хто хочуць - і СБУ, і падатковая. У нас нават засталася падатковая міліцыя! Усё гэта трэба прыбраць, каб людзі маглі развівацца, развіваць эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы", - сказала Янчанка.

На ейную думку, трэба стварыць адзіны орган, які будзе займацца гаспадарчымі і фінансавымі справамі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках