19 красавiка 2024, Пятніца, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрыўся бар у стылі сакрэтнай амерыканскай авіябазы AREA 51

15
У Менску адкрыўся бар у стылі сакрэтнай амерыканскай авіябазы AREA 51
ФОТА: TUT.BY

AREA 51 - гэта самая сакрэтная амерыканская авіябаза, якая знаходзіцца пасярод пустыні Невада.

На Зыбіцкай працягваюць адкрывацца новыя бары. Пару тыдняў таму тут адкрыўся гастрабар «Лес» з нетыповай для барных вуліц канцэпцыяй і інтэр'ерам, цяпер запусціўся новы праект - бар AREA 51, у якім абыгрываюць тэматыку самай сакрэтнай амерыканскай авіябазы, піша tut.by.

Новае месца адкрылася на месцы закрытага, бара «Воблака». Метраж невялікі - усяго 52 квадратныя метры. Уладальнік установы Сяргей кажа, што ў мінулым годзе купіў «Воблака» прыкладна на 70% гатоўнасці да адкрыцця.

У НОВАЙ УСТАНОВЕ ЎЛАДАЛЬНІК ПАСТАРАЎСЯ ЗРАБІЦЬ УПОР НА ІНТЭР'ЕР. МНОГАЕ ЗРОБЛЕНА ПАД ЗАКАЗ У МЕНСКУ. БАРНАЯ СТОЙКА, НАПРЫКЛАД, - ГЭТА КРЫЛЫ САМАЛЁТА, ВЫКАНАНЫЯ З МЕТАЛУ. А Ў ФЮЗЕЛЯЖ САМАЛЁТА ЎБУДАВНЫ ДЫДЖЭЙСКІ ПУЛЬТ.

Зачыняць яго і кардынальна мяняць інтэр'ер пад AREA 51 у разгар сезону было фінансава нявыгадна, таму перазапусцяць бар толькі цяпер.

AREA 51 - гэта самая сакрэтная амерыканская авіябаза, якая знаходзіцца пасярод пустыні Невада, дзе выпрабоўваюць найноўшыя лятальныя апараты.

СТАЛЫ І КРЭСЛЫ ВЫКАНАНЫЯ У ФОРМЕ АВIЯЦЫЙНЫХ МІН З МЕТАЛУ, САМІ СТАЛЬНІЦЫ - МАСІЎ, НА ЯКІМ ВЫЯЎЛЕНЫЯ РЫСУНКІ. ЗАМЕСТ КРУЧКОЎ ДЛЯ АДЗЕЖЫ – ПАТРОНЫ

Заснавальнік новага бара кажа, што сам апошнія 16 гадоў жыў у Амерыцы і ведае, што пра AREA 51 пастаянна ходзяць нейкія чуткі.

- З-за браку інфармацыі ў людзей развіваецца фантазія, яны разважаюць: «А што ж там напраўду адбываецца?» Бар - гэта мая спроба пафантазаваць на тэму, як бы авіябаза магла выглядаць ва ўмовах бара.

Сяргей кажа, што з'ехаў з Беларусі ў 2002 годзе і доўгі час тут не з'яўляўся.

- Мне захацелася адкрыць нешта новае для Менска, і каб гэта было для душы, - рэзюмуе ўладальнік.

Пакуль у бары прапаноўваюць толькі напоі, закуска з'явіцца прыкладна праз два-тры тыдні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках