28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста аштрафавалі за плакат з цытатай з верша Уладзіміра Някляева

6
Актывіста аштрафавалі за плакат з цытатай з верша Уладзіміра Някляева

Плакат актывіст падняў 21 красавіка на плошчы Свабоды падчас малітвы за Курапаты.

Суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Валянціна Троцкага на 50 базавых адзінак (1275 рублёў), паведаміў адказны сакратар аргкамітэта для стварэння партыі Сяргей Спарыш.

Як піша «Радыё Свабода» са спасылкай на БелаПАН, Троцкага аштрафавалі за плакат з выявай крыжа і цытатай з верша Уладзіміра Някляева «Ты чуеш стогны? Гэта Курапаты». Гэты плакат ён падняў 21 красавіка на плошчы Свабоды падчас малітвы за Курапаты.

Беларускі закон «Аб масавых мерапрыемствах» не рэгулюе рэлігійную дзейнасць, да якой належаць і малітоўныя сходы. Закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» забараняе перашкаджаць рэлігійным абрадам як у культавых пабудовах і на іх тэрыторыях, так і ў месцах паломніцтва або на могілках.

Тым не менш малітву ўспрынялі як масавую акцыю - за «несанкцыянаваную малітву» на 15 дзён арышту асудзілі лідара «Народнай грамады» Мікалая Статкевіча, якога прынялі за арганізатара.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках