24 красавiка 2024, Серада, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшыя мадэлі аўто для працы ў таксі

4
Названы найлепшыя мадэлі аўто для працы ў таксі

Усе аўтамабілі ў службе таксі маюць сваю класіфікацыю.

Для таго, каб працаваць у сферы пасажырскіх перавозак у сэрвісе таксі, варта ўлічваць цэлы шэраг патрабаванняў, якія выстаўляюцца да аўтамабіля, піша rbcua.com.

Варта памятаць, што аўтамабіль павінен быць з чатырма дзвярыма, усе месцы павінны быць абсталяваныя рамянямі бяспекі, а сам транспартны сродак павінен быць не старэйшы за 10-15 гадоў.

Акрамя гэтага ўсе аўтамабілі ў службе таксі маюць сваю класіфікацыю. Напрыклад, у машынах эканом-класа абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць падушкі бяспекі, а ў аўто прэміум-класа дадаткова неабходныя кандыцыянер і стэрэасістэма.

Акрамя гэтага, многія кіроўцы аддаюць перавагу аўтамабілям масавых, папулярных мадэляў. Найбольш запатрабаванымі і часцей за ўсё карыстанымі аўтамабілямі ў сэрвісах таксі з'яўляюцца: Ford Focus, Skoda Octavia, Kia Rio, Renault Logan, Hyundai Solaris.

Ford Focus вельмі добра зарэкамендаваў сябе як надзейны ў эксплуатацыі аўтамабіль.

Skoda Octavia - статусны камфортны аўтамабіль. Па праву з'яўляецца адным з самых папулярных для працы ў таксі. Kia Rio - аўтамабіль з'яўляецца вельмі даступным сваім коштам, што вельмі немалаважна для ўладальніка транспартнага сродку.

Акрамя гэтага аўто адаптаванае для эксплуатацыі пры нізкіх тэмпературах.

Renault Logan - вельмі папулярны масавы аўтамабіль.

Hyundai Solaris паводле набору опцый і прапорцыі кошт/якасць, прыкметна вылучаецца сярод аўтамабіляў свайго класа ў станоўчы бок.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках