23 красавiка 2024, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пачаўся трохдзённы судовы канвеер за акцыі супраць акумулятарнага завода

13
У Берасці пачаўся трохдзённы судовы канвеер за акцыі супраць акумулятарнага завода
Фота: belsat.eu

Сёння ў Ленінскім раённым судзе Берасця чакаецца пяць пасяджэнняў.

24-26 красавіка ў Берасці адбудзецца 14 судоў паводле адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода паблізу горада, паведамляе «Радыё Свабода».

24 красавіка ў Ленінскім раённым судзе Берасця чакаецца 5 пасяджэнняў - паводле спраў актывістаў Віталя Казака, Кацярыны Басаргінай, Дзмітрыя Андрасюка, Алега Вялава, Віктара Сендара.

25 красавіка будуць судзіць Таццяну Фесікову, Алеся Абляка, Уладзіслава Абрамовіча, Ягора Кандрацюка.

26 красавіка плануецца суды над Дзянісам Малашанкам, Уладзімірам Казлоўскім, Сяргеем Свірскім, праваабаронцам "Вясны" Уладзімірам Вялічкіным і адным з лідэраў пратэстоўцаў Дзям'янам Лепясевічам.

Пратаколы складзеныя за ўдзел у апошніх акцыях пратэсту супраць акумулятарнага завода ў Берасці. Падчас мінулага пратэсту 21 красавіка нікога не затрымлівалі, аднак да пачатку акцыі і пасля некаторыя актывісты атрымалі позвы з'явіцца ў міліцыю.

Многія актывісты маюць пратаколы за ранейшыя акцыі. 15 красавіка таксама павінны былі судзіць 14 чалавек, аднак большасць судоў перанеслі праз хадайніцтвы пра азнаямленне са справай і аб неабходнасці пошуку абаронцы.

Апошні раз суды праходзілі ў будынку Ленінскага РАУС Берасця, дзе знаходзіліся затрыманыя актывісты і куды прыбыў суддзя Аляксандр Семянчук на выязное пасяджэнне.

На тыя пасяджэння не змаглі трапіць ні прадстаўнікі грамадскасці, ні сваякі затрыманых. Праваабаронцы напісалі скаргі старшыні Берасцейскага абласнога суда на нядопуск грамадскасці на адкрытыя судовыя пасяджэнні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках