19 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У камандзе Зяленскага выступілі супраць дырэктыўных перамоў з Пуціным

6
У камандзе Зяленскага выступілі супраць дырэктыўных перамоў з Пуціным

Да фармату перамоў на баку Украіны павінны быць прыцягнутыя магутныя краіны.

Магчымыя перамовы тэт-а-тэт абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі з лідарам краіны-акупанткі Расеі Уладзімірам Пуціным на тэму Данбаса і Крыма - "варыянт паразы" для Украіны. Такое меркаванне ў эфіры канала ZIK агучыў цяперашні дарадца будучага кіраўніка дзяржавы ў пытаннях бяспекі Іван Апаршын, паведамляе liga.net.

"Сам-насам - гэта бесперспектыўна <...> Што значыць "дырэктыўныя перамовы"? Я б не раіў прэзідэнту Украіны сустракацца сёння ў такім фармаце", - падкрэсліў ён.

Са слоў Апаршына, ён не верыць, што Пуцін "будзе нам потым нешта гарантаваць".

"Я паверу толькі тады, калі да гэтага фармату будуць прыцягнутыя магутныя краіны, з якімі ён проста не зможа "гуляць" <...> Я б ніколі не сеў за стол перамоў з Пуціным адзін на адзін. Гэта пройгрышны варыянт", - растлумачыў дарадца Зяленскага.

7 красавіка Зяленскі заявіў, што гатовы весці перамовы з Пуціным, паабяцаўшы не ахвяраваць цэласнасцю Украіны. Раней, у снежні, ён сказаў наступнае: "Трэба казаць (Пуціну) усё вельмі проста: "Што вы хочаце?", "Вашы ўмовы?", "Чаго вы да нас прыйшлі? "Напісалі б пункты, я б узяў гэтыя пункты: мір жа патрэбны на нашых умовах. Потым сказаў бы: "А вось нашы пункты". Дзесьці пасярэдзіне б сышліся".

Апаршын таксама мяркуе, што "не дай Бог хтосьці прапануе новаму прэзідэнту сесці за стол перамоў" з марыянеткамі Крамля на Данбасе. "Ніколі гэтага не падтрымаю", - заявіў ён.

Дарадца Зяленскага адзначыў, што "гатовы да выканання абавязкаў міністра абароны", калі такую пасаду яму прапануюць.

"Не таму што я такі разумны. Проста я прайшоў той шлях <...> і выразна разумею, як функцыянуе Мінабароны", - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках