28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме праз санкцыі могуць спыніцца вінзаводы

18
У Крыме праз санкцыі могуць спыніцца вінзаводы

Праз санкцыі на акупаваны РФ паўвостраў перасталі пастаўляць шклотару.

У акупаваным Крыме праз міжнародныя санкцыі найбліжэйшым часам могуць спыніцца вінаробныя прадпрыемствы. Пра гэта пішуць расейскія СМІ са спасылкай на кіраўніка асацыяцыі вінаробаў «Севастопаль» Аляксея Ліпко, паведамляе РБК-Украіна.

Паведамляецца, што крымскія вінзаводы могуць спыніць вытворчасць праз недахоп шкляной тары, бо вытворца, які ўваходзіць у міжнародны канцэрн, спыняе пастаўкі на паўвостраў. Такім чынам, спыненне вытворчасці віна пагражае, зрэшты, Севастопальскаму віннаму заводу, «Залатой бэльцы», «Бельбеку», Alma Valley, «Масандры», «Новаму Свету» і «Інкерману».

Таксама паведамляецца, што пасля анэксіі Крыма шклотару на паўвостраў пастаўлялі прадпрыемствы «Русджам» і АТ «Каўміншкло». Нядаўна на апошнім у выніку ўгоды кантроль перайшоў да амерыканскіх акцыянераў, пасля чаго змянілі гендырэктара кампаніі, а новы топ-мэнэджар Александрс Паўлаўс заявіў, што спыняе ўсякае супрацоўніцтва са спажыўцамі ў Крыме прапз санкцыі.

У той жа час Ліпко сцвярджае, што запоўніць гэты аб'ём за кошт «Русджама» не атрымоўваецца ў выніку таго, што ён не можа забяспечыць вытворчасць шклатары ў патрэбным асартыменце і наогул не прымае новыя заказы.

Ён таксама адзначыў, што крымскія прадпрыемствы сталі атрымліваць паведамленні аб прыпыненні паставак тары.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках