25 красавiка 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Гісторыі з Курапатамі ды Казюкамі - звёны аднаго ланцуга

Анджэй Пачобут: Гісторыі з Курапатамі ды Казюкамі - звёны аднаго ланцуга
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Чым беларускім уладам не дагадзіў кірмаш у Дзень Святога Казіміра?

23 красавіка ў Гародні адбыўся суд над старшынёй Саюза палякаў у Беларусі Анжэлікай Борыс. Кіраўніцу непрызнанага беларускімі ўладамі аб'яднання абвінавацілі ў арганізацыі кірмашу ў Дзень Святога Казіміра. Ад адказнасці Анжэліку Борыс вызвалілі, але не апраўдалі.

Журналіст і прадстаўнік Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут пракаментаваў сайту Charter97.org чарговую спробу ціску на польскую дыяспару ў Беларусі.

- Гэтыя падзеі трэба разглядаць у кантэксце таго, што адбываецца ў Беларусі. Гісторыя з Курапатамі, калі былі апаганеныя крыжы, а цяпер свята Святога Казіміра. Я ўсё гэта ўспрымаю ў адным кантэксце, гэта звёны аднаго ланцуга. Беларуска-польскія стасункі - вечная тэма. У беларускай палітыцы ёсць пэўная цыклічнасць. Цяпер пачаўся час зачысткі і ўзмацнення рэпрэсій, - мяркуе Анджэй Пачобут.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках