26 красавiка 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі дыпламат: Правы чалавека - неад'емная частка нашых стасункаў з Беларуссю

2
Брытанскі дыпламат: Правы чалавека - неад'емная частка нашых стасункаў з Беларуссю
МАРЦІН ХАРЫС
ФОТА: МЗС ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ

Гэтае пытанне не можа быць прадметам гандлю паміж Менскам і Захадам.

Дырэктар Дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Вялікай Брытаніі Марцін Харыс адзначае, што правы чалавек маюць вельмі важнае значэнне для дачыненняў з Беларуссю і на іх нельга глядзець, як на пытанне гандлю паміж Менскам і Захадам, паведамляе «Белсат».

«Гэта няправільны погляд на гэты дыялог, і я не думаю, што беларускія ўлады так яго разглядаюць. Гэта не «ты мне, я табе», трэба разумець, што гэта важна для развіцця самога беларускага грамадства, дзеля самой Беларусі, а не для замежных партнёраў. І мы абмяркоўваем гэтыя пытанні менавіта ў такім ключы», - заявіў ён у інтэрв'ю tut.by.

Харыс рады, што брытанскае пасольства ў Менску падымае гэтыя тэмы. Праблемы, якія гэта можа выклікаць у дачыненнях з беларускай уладай, дыпламата не палохаюць.

«Нашы партнёры тут разумеюць, што гэта частка агульнага пакета стасункаў з Вялікай Брытаніяй. Мы дэмакратыя, вельмі старая дэмакратыя, у нас моцны парламент, у якім шмат прынцыповых пунктаў гледжання. І адна з рэчаў, якая турбуе нашых дэпутатаў - правы чалавека, уключаючы правы чалавека ў Беларусі. У нашых міністраў ёсць абавязак адказваць на запыты парламента. І калі вы хочаце будаваць стасункі з дэмакратычнай дзяржавай, такой, як Вялікая Брытанія, немагчыма ігнараваць гэтыя пытанні», - кажа ён.

Харыс прыехаў у Менск на мінулым тыдні. Ён сустрэўся з праваабаронцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, а таксама з намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам.

«Абодва бакі разумеюць, што [правы чалавека] - неад'емная частка нашых стасункаў. Аснова гэтых стасункаў - абавязкі, якія мы прымаем у дачыненні адзін да аднаго ў АБСЭ ці ААН. У нас ужо ёсць гэтыя агульныя стандарты, на падставе якіх мы можам абмяркоўваць правы чалавека», - адзначае Харыс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках