29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўлады дэмантавалі дзясяткі спадарожнікавых антэн

7
У Менску ўлады дэмантавалі дзясяткі спадарожнікавых антэн
Фота: «Еўрарадыё»

Дэмантаж спадарожнікавых антэн звязаны з падрыхтоўкай да Еўрапейскіх гульняў?

У Менскім гарвыканкаме прызналі, што апошнім часам адбываецца дэмантаж спадарожнікавых антэн на фасадах дамоў у цэнтры горада. Аднак маштаб гэтых работ нязначны.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ў прэс-службе Менскага гарвыканкама, ў горадзе планава адбываецца маніторынг антэн, усталяваных без дазволу, і тых, якія сталі непрыдатнымі.

«Да іх ужываюцца адпаведныя дзеянні: атрыманне ўзгаднення на ўсталяванне, рамонт або дэмантаж, але з еўрапейскімі гульнямі гэта ніяк не звязанае», - сказала кіраўніца прэс-службы Менгарвыканкама Алена Мохар.

Як правільна паставіць антэну

Каб законна паставіць «талерку», згодна з пастановай савета міністраў №384 ад 2013 г., трэба атрымаць дазвол мясцовага органа архітэктуры і горадабудаўніцтва. Падставай для адмовы тут могуць быць недакладныя звесткі ў пададзеных дакументах, пагроза абрушэння канструкцыі, знаходжанне дома ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Грамадзяне і юрыдычныя асобы, якія паставілі спадарожнікавыя антэны самавольна, могуць узгадніць іх усталяванне «прамінулай датай», але не выключана, што яны атрымаюць адмову.

Як улады кантралююць антэны

Як паведаміла прэс-службы Менгарвыканкама, у Менску ў 2019 годзе паводле вынікаў маніторынгу ўлады горада дэмантавалі 70 спадарожнікавых антэн, якія былі ўсталяваныя самавольна. У асноўным гэта тычылася антэн на жылых дамах у цэнтры горада.

«За 2019 год што да жылога фонду Менска былі выдадзеныя 1693 прадпісанні аб прывядзенні індывідуальных антэн у належны парадак. 285 антэн дэмантавалі самі грамадзяне, у тым ліку з дапамогай камунальных службаў.

Што да жылых дамоў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, выдадзена і складзена 79 прадпісанняў і пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях аб самавольна усталяваных антэнах. Пададзеныя 2 пазовы ў суд, праведзены дэмантаж 70 антэн», - паведаміла прэс-служба гарвыканкама.

Якое пакаранне прадугледжанае

За самавольнае ўсталяванне спадарожнікавай антэны для фізічнай асобы прадугледжаны штраф да 30 базавых адзінак (765 рублёў), для юрыдычнай - ад 30 да 50 базавых адзінак (да 1275 рублёў).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках