25 красавiка 2024, Чацвер, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна звярнулася ў Раду бяспекі ААН праз пастанову Расеі

12
Украіна звярнулася ў Раду бяспекі ААН праз пастанову Расеі

Кіеў б'е трывогу праз раздачу пашпартоў РФ жыхарам Данбаса.

Украіна звярнулася ў Раду Бяспекі ААН праз пастанову Расеі спрасціць працэдуру выдачы жыхарам акупаванага Данбаса расейскіх пашпартоў, піша «Новое время».

Пра гэта паведаміў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка.

«На даручэнне прэзідэнта Пятра Парашэнкі ўжо звярнуліся ў Раду Бяспекі ААН. Гэты дзёрзкі крок супярэчыць адобраным Радай Бяспекі Менскім дамоўленасцям», - заявіў ён у Twitter.

Нагадаем, што 24 красавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным рэжыме выдачы расейскага грамадзянства жыхарам так званых «ДНР» і «ЛНР».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках