23 красавiка 2024, aўторак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters назвала топ-5 выклікаў для Зяленскага ў крэсле прэзідэнта Украіны

5
Reuters назвала топ-5 выклікаў для Зяленскага ў крэсле прэзідэнта Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: REUTERS

Перад шостым прэзідэнтам Украіны стаяць сур'ёзныя выклікі.

Калі Уладзімір Зяленскі сядзе ў крэсла прэзідэнта Украіны, яму трэба будзе засяродзіцца на 5 самых важных рэчах - знайсці сяброў у парламенце, сабраць каманду спецыялістаў, дамовіцца з МВФ, давесці сваю незалежнасць ад алігарха Ігара Каламойскага і выпрацаваць лінію дачыненняў з Расеяй.

Пра гэта піша «Украінская праўда» ў сваім артыкуле агенцтва Reuters.

Падтрымка Вярхоўнай Рады

Аўтар матэрыялу нагадвае, што Зяленскаму трэба будзе прызначыць кіраўнікоў СБУ, УСУ, Генпракуратуры, НБУ, а таксама міністраў замежных спраў і абароны, але зрабіць гэта можна толькі са згоды парламента.

Таму новаму прэзідэнту трэба будзе аб'яднацца прынамсі з яшчэ адной палітычнай сілай у Вярхоўнай Радзе, каб дасягнуць сваёй мэты.

Яшчэ адным варыянтам для Зяленскага можа быць паскарэнне парламенцкіх выбараў, каб на хвалі нядаўняга поспеху правесці ў Раду як мага больш сваіх людзей.

Тымбілдынг

Згодна з артыкулам, у Зяленскага, які і сам пачатковец у палітыцы, неўкамплектаваная каманда спецыялістаў. Хоць у яго і ёсць два дасведчаныя экс-міністры - фінансіст Аляксандр Данілюк і эканаміст Айварас Абрамавічус - гэтага мала, і такі недахоп дасведчаных людзей адпужвае інвестараў.

МВФ

Аўтар артыкула звяртае ўвагу, што Украіне з яе вялікімі пазыкамі вельмі неабходная фінансавая падтрымка Міжнароднага валютнага фонду. Але затрымкі ў правядзенні ўкраінскіх рэформаў прывялі да памяншэння грашовай плыні з МВФ.

«Хоць Кіеў і спадзяецца на чарговую рату ўжо ў наступным месяцы, інвестары захочуць убачыць больш хуткае аднаўленне поўнай праграмы супрацоўніцтва Фонду з Украінай», - піша журналіст.

«Гэта могуць быць цікавыя перамовы. Зяленскі ўжо хоча пагаварыць з МВФ аб змене кошту газу, што Фонд уважае за надзвычай важнае для паляпшэння фінансавага становішча Кіева», - дадае ён.

Уплыў Каламойскага

Міжнародную супольнасць насцярожваюць магчымыя сувязі Зяленскага з вядомым алігархам Ігарам Каламойскім і іх наступствы для «Прыватбанка».

«Усякая прыкмета таго, што Зяленскі знаходзіцца ў лагеры Каламойскага, можа прычыніць сур'ёзную шкоду, не ў апошнюю чаргу стасункам з МВФ», - адзначае аўтар матэрыялу.

Стасункі з Расеяй

«Тое, як расейскамоўны Зяленскі пабудуе стасункі Украіны з Масквой, стане вызначальным для поспеху ягонага прэзідэнцтва», - піша журналіст.

Пры гэтым, звяртае ўвагу ён, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін ледзь не адзіны лідар суседніх краін, які не павіншаваў новага прэзідэнта з перамогай на выбарах.

У той жа час, піша аўтар артыкула, прадстаўнікі Крамля ва Украіне мяркуюць, што «паляпшэнне стасункаў магло б дапамагчы ёй аднавіць кантроль над акупаванымі тэрыторыямі на Данбасе, а таксама атрымаць танны газ і вялікія інвестыцыі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках