19 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой гарыць лес: пункт пропуску «Прывалка» закрылі

2
На мяжы з Літвой гарыць лес: пункт пропуску «Прывалка» закрылі

З 16.00 праз лясны пажар прыпыненае афармленне ў пункце пропуску «Прывалка» ў абодвух напрамках.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

У ведамстве распавялі, што ў сувязі з узгараннем лесу ў раёне населенага пункта Крынічнае Гарадзенскага раёна перакрылі трасу Р42 Горадня - Гожа - мяжа Літоўскай Рэспублікі.

Як паведамляе «Блог Гродна s13», моцны лясны пажар пачаўся а 14.30 у раёне прыгараднай вёскі Гожа. Паводле інфармацыі відавочцаў, праз моцны вецер полымя хутка распаўсюджваецца.

На 16.30, у ліквідацыі пажару задзейнічаны больш за 100 ратавальнікаў, спецыялісты лясгаса, памежныя вайскоўцы, міліцыя. На месцы працуюць больш за дзесяць адзінак пажарнай тэхнікі. Вядзецца пастаянны маніторынг становішча.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках