18 красавiка 2024, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Чалавечая костка, страчаная ў ходзе эвалюцыі, стала вяртацца

14
Навукоўцы: Чалавечая костка, страчаная ў ходзе эвалюцыі, стала вяртацца

Да людзей вяртаецца фабела - сесамавідная костка, якая размешчаная ў сухажыллях з задняга боку калена.

Даследчыкі Імперскага каледжа Лондана выявілі, што да людзей паступова вяртаецца фабела - сесамавідная костка, якая размешчаная ў сухажыллях з задняга боку калена. Яна была страчаная ў ходзе эвалюцыі, паведамляе knife.media.

Навукоўцы прааналізавалі 21 676 выпадкаў, звязаных з каленнымі суставамі, у перыяд з 1918 да 2018 год у 27 краінах. Высветлілася, што частата ўзнікнення фабелы за гэты перыяд павялічылася ўтрая.

Спецыялісты не могуць даць адназначны адказ пра функцыю гэтай косткі, таму што дагэтуль яе вывучэннем ніхто не займаўся. Магчыма, фабела зменшыць трэнне ў сухажыллях, перанаправіўшы цягліцавыя сілы. Але яна таксама можа выклікаць боль і замінаць пры аперацыях на калене.

«Цікавае пытанне: чаму фабела зноў з'яўляецца менавіта цяпер», - разважае Майкл Бертам, адзін з аўтараў даследавання.

Справа можа заключацца ў харчаванні. Сёння людзі пачалі харчавацца лепш, чым раней - і, адпаведна, сталі вышэйшымі і цяжэйшымі. У сувязі з гэтым сталі развівацца больш доўгія галёнкі і буйныя ікраножныя цягліцы, што ў сукупнасці павысіла ціск на калена.

Цяпер навукоўцы высвятляюць, як з'яўленне фабелы залежыць ад полу і генетыкі. Вынікі даследаванняў могуць паўплываць на методыку лячэння пацыентаў з болем у калене.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках