19 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вілейцы вынеслі прысуд дырэктару сельгаспрадпрыемства, які з'яўляецца яшчэ і «дэпутатам»

1
У Вілейцы вынеслі прысуд дырэктару сельгаспрадпрыемства, які з'яўляецца яшчэ і «дэпутатам»
ФОТА: TUT.BY

Фігурантам справы стаў кіраўнік аднаго з сельскагаспадарчых ААТ раёна.

Суд Вілейскага раёна вынес прысуд дырэктару мясцовага ААТ і адначасова «дэпутату» сельскага «савета дэпутатаў». Паводле абвінавачання, ён даў указанне даць справаздачу аб засеяных плошчах, але лічба была значна перабольшаная. Пра гэта tut.by расказаў пракурор раёна Вадзім Шукрынаў.

Фігурантам справы стаў кіраўнік аднаго з сельскагаспадарчых ААТ раёна, які да таго ж з'яўляецца «дэпутатам». Яго судзілі за службовы падлог паводле ч.2 арт. 427 Крымінальнага кодэкса, а менавіта - за скажэнне звестак дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Восенню 2018 года прадпрыемству было даручана да 1 кастрычніка завяршыць пасеў азімых збожжавых, але прадпрыемства не спраўлялася да тэрміну з шэрагу прычын.

«І кіраўнік даў указанне падначаленым унесці ў форму статыстычнай справаздачнасцi загадзя ілжывыя звесткі, дзе плошча пасеваў была завышана на 472 га», - распавёў пракурор Вадзім Шукрынаў.

Факт выявілі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю, а пазней крымінальную справу распачала пракуратура раёна: «Бо, адначасова з гэтым, грамадзянін з'яўляўся дэпутатам аднаго з сельскіх Саветаў дэпутатаў».

Паводле версіі следства, матывам фігуранта сталі «інтарэсы прасоўвання ў службе», а таксама жаданне стварыць бачнасць добрай працы «любым коштам». Бок абвінавачвання прасіў забараніць яму на працягу 5 гадоў займаць пэўныя пасады і аштрафаваць на 400 базавых велічынь (больш за 10 тысяч рублёў).

24 красавіка суд раёна агучыў прысуд: 1,5 гады пазбаўлення волі, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на гэты ж тэрмін (гэта значыць застанецца на волі, калі зноў не парушыць закон). І плюс да таго ж - забарону на 5 гадоў займаць пэўныя пасады, прычым яна дзейнічае адразу з моманту ўваходжання прысуду ў дзеянне, без адтэрміновак.

«Скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, на мой погляд, гэта не толькі падман органаў статыстыкі, але і падман нашага грамадства, дзяржавы, - адзначыў пракурор Вадзім Шукрынаў. - Першапачаткова абвінавачаны не прызнаваў сябе вінаватым і сцвярджаў, што адбылася арыфметычная памылка. Але падчас папярэдняга расследавання і суда ён прызнаў віну цалкам».

Што тычыцца паўнамоцтваў «дэпутата», то ён пакуль не пазбаўлены іх, але гэта цалкам чакана. Як паведамляла выданне Край.by, у сакавіку такое пытанне разглядалі ў Валожынскім раёне, дзе «дэпутат» быў асуджаны за службовую халатнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках