26 красавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыйную справу супраць Генадзя Фядыніча закрылі

5
Адміністрацыйную справу супраць Генадзя Фядыніча закрылі
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Намеснік начальніка РУУС Цэнтральнага раёна Менска не ўбачыў складу злачынства.

24 красавіка ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску адбыўся разгляд пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні (частка 1 артыкула 17.3 КоАП) у дачыненні да лідара прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча, паведамляе praca-by.info.

- Справу разглядаў палкоўнік А.В. Басоў, намеснік начальніка упраўлення РУУС Цэнтральнага раёна. Пасля майго апытання, прагляду відэа і выступлення адваката рушыла ўслед пытанне: што прапануе адвакат? Абаронца не ўгледзела ў маіх дзеяннях элементаў адміністрацыйнага правапарушэння. Намеснік начальніка ўпраўлення пагадзіўся і спыніў адміністрацыйны пераслед у сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння. У пяцідзённы тэрмін нам будзе дадзены пацвярджальны дакумент, - адзначыў Фядыніч.

30 сакавіка Генадзя Фядыніча затрымалі двое супрацоўнікаў міліцыі і адвезлі на агляд. Дыханне ў трубку паказала ці то 1,3, ці то 1,5 праміле, аднак узяць кроў для больш дакладнага аналізу медыкі адмовіліся. А ўжо 3 красавіка яму вынесеная першая вымова за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках