29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 траўня ў Беларусі даражэюць цыгарэты

6
З 1 траўня ў Беларусі даражэюць цыгарэты

У продажы таксама з'явяцца некаторыя новыя маркі.

З 1 траўня вырастуць кошты некаторых марак цыгарэт, паведамляе «Брестская газета» са спасылкай на Міністэрства падаткаў і зборах. У продажы таксама з'явяцца некаторыя новыя маркі.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», да прыкладу, падвышае кошт Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure да 2,35 рубля, Pall Mall Nano Fresh, Pall Mall Nano Fusion - да 2,2 рубля, Rothmans Blue, Rothmans Azure, Rothmans Blue +, Rothmans Azure + - да 2,45 рубля.

Кампанія «Тытунь-інвест» не будзе падвышаць кошты з 1 траўня.

Прадпрыемства «Беларусьгандаль» сярод іншага падыме цэны на L & M MOTION, L & M COMPACT (сіні) - да 2,15 рубля, L & M BLUE LABEL (сіні) - да 2,3 рубля. У продажы таксама з'явяцца цыгарэты Pall Mall Demi Blue Limited Edition, Pall Mall Demi Azure Limited Edition (па 1,9 рубля).

Падыме кошты таксама імпарцёр цыгарэт "Энэргія-ОІЛ». Кошт Marlboro Gold, MARLBORO RED вырастуць да 3,15 рубля (цяпер - 3,1 рубля), L&M BLUE LABEL (сіні) - да 2,3 рубля (цяпер - 2,25 рубля), L&M COMPACT (сіні), L&M MOTION - да 2,15 рубля (цяпер - 2,1 рубля), PARLIAMENT NIGHT BLUE, PARLIAMENT AQUA BLUE - да 3,4 рубля (цяпер - 3,3 рубля).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках