18 красавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

45 гадоў таму «Рэвалюцыя гваздзікоў» скончыла з самай даўгавечнай дыктатурай у Заходняй Еўропе

15
45 гадоў таму «Рэвалюцыя гваздзікоў» скончыла з самай даўгавечнай дыктатурай у Заходняй Еўропе

Рэвалюцыя задумвалася як вайсковы пераварот, але за пару гадзін перарасла ў мірнае народнае паўстанне.

45 гадоў таму, 25 красавіка 1974 года, зрынулі самую даўгавечную і ўстойлівую дыктатуру Заходняй Еўропы. "Рэвалюцыя гваздзікоў" у Партугаліі задумвалася як вайсковы пераварот, але за пару гадзін перарасла ў мірнае народнае паўстанне, піша тэлеграм-канал «Баста».

Рэжымы Антоніу Салазара і Марсэлу Каэтану за паўстагоддзя ператварыў краіну ў адную з самых адсталых аграрных дзяржаў. Партугалія займала 39 месца паводле ўзроўню жыцця ў Еўропе. Палітычная апазіцыя была знішчаная, выбары фальсіфікаваліся. Знаёмая сітуацыя, ці не так?

Пераварот распачаў "Рух капітанаў" - арганізацыя, якая аб'ядноўвала афіцэраў. Вайскоўцы асцерагаліся ўдзелу народа і звярнуліся з заклікам заставацца дома. Партугальцы не паслухаліся і раніцай 25 красавіка выйшлі на вуліцы.

Прадавачка ўнівермага з Лісабона Селеста Сэйруш першай апусціла гваздзік у рулю вінтоўкі сустрэтага ёй жаўнера. Паводле ейнага прыкладу людзі масава пачалі раздаваць жаўнерам чырвоныя гваздзікі.

Праз некаторы час войска перайшло на бок народа, а прэм'ер Марсэлу Каэтанам раптам зразумеў, што яго ўвогуле ніхто не падтрымлівае і здаўся паўстанцам. Карныя структуры рэжыму былі распушчаныя, а палітвязні памяняліся месцамі з чыноўнікамі,

Праз месяц у краіне прайшлі першыя за доўгі час свабодныя выбары. А цягам года пасля рэвалюцыі ў Партугаліі сышлі ў нябыт грэцкія "чорныя палкоўнікі" і рэжым Франка ў Гішпаніі. Заходняя Еўропа канчаткова пазбавілася ад дыктатур.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках