29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«МакДональдс» з'явіцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі

38
«МакДональдс» з'явіцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі

Пакуль шынкі «МакДональдс» працуюць толькі ў Менску і Віцебску.

У 2020 годзе шынкі «МакДональдс» з'явяцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, паведамілі tut.by у кампаніі.

У Гародні «МакДональдс» адкрыецца ў другой палове 2020 года на скрыжаванні вуліц Савецкіх Памежнікаў, Транспартнай і Гарнавых.

У Магілёве кавярня размесціцца ў ГЦ «Армант» (былы «Прэстан») на адрасе Пушкінскі праспект, 12, і адкрыецца ў першай палове 2020 года.

У абодвух установах - сучасны экалагічны інтэр'ер, інавацыйныя тэхналогіі і абслугоўванне за столікамі, дзіцячая пляцоўка з горкай і гульнявыя планшэты, кругласутачны «МакДрайв» і іншыя магчымасці. У кампаніі адзначаюць, што гэтыя кавярні будуць найбольш сучаснымі варыянтамі «МакДональдс» у Беларусі.

У Берасці «МакДональдс» з «МакДрайв» з'явіцца ўжо гэтай восенню. Ён будзе размешчаны ў межах: Варшаўская шаша - вуліца 28 ліпеня - вуліца Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У кампаніі адкрыццё кавярняў называюць «адным з выдатных падарункаў да тысячагоддзя горада над Бугам». Дарэчы, каля берасцейскай кавярні плануецца пабудаваць дзіцячую гульнявую пляцоўку плошчай 1350 квадратных метраў.

Раней паведамлялася аб будаўніцтве «МакДональдса» у Гомелі побач з аднайменным універмагам у межах вуліцы Хатаевіча і Песіна. Яно павінна пачацца праз некалькі тыдняў і закончыцца ў 2020 годзе.

У кампаніі адзначылі, што ў кавярнях Берасця, Магілёва, Гародні і Гомеля будуць працаваць электронныя кіёскі для замовы, прадугледжана і абслугоўванне. У кожны з абласных гарадоў разам з «Макдональдс» прыйдзе і «МакДастаўка».

Пакуль кавярні «Макдональдс» працуюць у Менску і Віцебску. У сталіцы першыя ўстановы гэтай сеткі з'явіліся ў 1996 годзе, цяпер іх тут 15, у Віцебску кампанія працуе з 2014 года.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках