19 красавiка 2024, Пятніца, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заява арганізатараў «Чарнобыльскага шляху»

11
Заява арганізатараў «Чарнобыльскага шляху»

Арганізатары акцыі адмаўляюцца плаціць міліцыі.

Сайт Charter97.org публікуе заяву Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху ад 25 красавiка 2019:

1. Паведамляем, што Аргкамітэт прыняў пастанову аб адклiканнi заяўкі на правядзенне вулічнага мерапрыемства «Чарнобыльскі шлях» традыцыйным маршрутам па вул. Сурганава да Чарнобыльскай капліцы са зборам удзельнікаў а 18.00 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў Прэзідыум Нацыянальнай Акадэміі Навук, дазвол на правядзенне якога быў выдадзены Менгарвыканкамам. Заяўнікі здымаюць з сябе адказнасць за правядзенне гэтай, санкцыянаванай уладамі вулічнай акцыі, пра што Менгарвыканкам сёння быў апавешчаны пісьмова.

2. Прычынай гэтай нашай пастановы стала патрабаванне Менгарвыканкама (са спасылкай на практыку да "Дня Волі", а таксама на ПСМ №49 і другі абзац Закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах") аплаты так званых паслуг міліцыі для аховы правапарадку. Сума, выстаўленая ГУУС арганізатарам – 5 735 беларускіх рублёў. Наша прапанова аб ахове парадку ўласнымі сіламі, як мы гэта рабілі ўсе папярэднія 30 гадоў, не была задаволеная.

3. Афіцыйныя заяўнікі Чарнобыльскага шляху, не могуць праігнараваць ў якой-небудзь форме патрабавання аб аплаце паслуг міліцыі, бо гэтая сума будзе з іх запатрабавана прымусова, і гэта было прадэманстравана на прыкладзе Дня Волі.

4. Мы катэгарычна не прымаем спагнанне ўладамі платы за правядзенне Чарнобыльскага шляху, як і іншых масавых мерапрыемстваў з пратэстнай позвай, бо:

- мы ўжо аплацілі гэтыя паслугі як падаткаплатнікі; дзяржава абавязана фінансаваць гэтыя выдаткі з дзяржбюджэту;

- мы ўважаем згаданыя нарматыўныя акты і практыку за вагары дзяржаўнага ціску на пратэстныя масавыя мерапрыемствы, якія такім чынам робяць немагчымым і незаконным усялякі пратэст, любую публічную актыўнасць грамадзян; нагадаем, што ад аплаты вызваляюцца мерапрыемствы, арганізатарамі якіх выступаюць дзяржструктуры,

- Чарнобыльскі шлях, як акцыя з пратэстнай позвай не павінна ўступаць у эканамічныя стауснкі з сілавымі структурамі; пратэст - гэта не заказная і не камерцыйная акцыя, а волевыяўленне грамадзян, якім Канстытуцыя гарантуе права на свабоду выказвання меркавання;

- як мы ўжо адзначалі ў сваёй заяве ад 22 красавіка, Чарнобыльскі шлях - гэта таксама традыцыйная жалобная акцыя, даніна памяці ахвярам; дзяржава не павінна прадаваць сваім грамадзянам памяць аб гэтай катастрофе!

- Чарнобыльскі шлях як выключна мірнае шэсце не мае патрэбы ў ахове міліцыі; насупраць, часта міліцыя ў Беларусі прадстаўляе пагрозу для яго ўдзельнікаў;

Мы мяркуем, што сваімі дзеяннямі ўлада радыкалізуе пратэстную актыўнасць грамадзян. Мы заяўляем, што Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2019, арганізоўваў дазволеную вулічную акцыю, віну за скасаванне якой мы ўскладаем на ўлады. Мы не нясём адказнасці перад уладамі за ўсе іншыя дзеянні грамадзян у выказванні свайго меркавання.

Нагадваем, што Чарнобыльскі шлях-2019 рыхтаваўся з патрабаваннямі скасавання заканчэння будаўніцтва Астравецкай АЭС, як пагрозы нацыянальнаму суверэнітэту і бяспецы, а таксама патрабаваннямі забяспечыць належную абарону грамадзянам ад наступстваў аварыі на ЧАЭС. Мы так ці інакш будзем выстаўляць гэтыя патрабаванні і выносіць гэтую позву на розных узроўнях.

Акрамя таго, мы ўжо пачалі грамадскую кампанію аб скасаванні ПСМ №49 і адпаведнага абзаца Закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у Беларусі.

Нягледзячы на ўсе перашкоды з боку ўладаў, гадавіна Чарнобыльскай трагедыі ў 2019 годзе адзначаецца мерапрыемствамі, арганізаванымі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі, якія ўвайшлі ў Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху. Так, Беларускія зялёныя і эколагі арганізоўваюць Чарнобыльскі тыдзень. Акрамя таго, 26 красавіка актывісты плануюць ускладанне кветак да Чарнобыльскай капліцы. Актывісты плануюць і іншыя дзеянні памяць пра Чарнобыль жыве! Барацьба за бяспечную будучыню для беларусаў трывае.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках