25 красавiка 2024, Чацвер, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лебядзінае возера» і карэйскі меч

3
«Лебядзінае возера» і карэйскі меч
Фота: AFP

Як Пуцін і Кім Чэн Ын сустракаліся ва Уладзівастоку.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 25 красавіка сустрэўся са кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам ў кампусе Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта ва Уладзівастоку. Лідары дзвюх краін правялі перамовы тэт-а-тэт, потым да іх далучыліся іншыя міністры і чыноўнікі з абодвух бакоў, паведамляе "Настоящее время".

Увечары Пуцін і Кім прысутнічалі на ўрачыстай вячэры ў гонар візіту паўночнакарэйскага лідара. На ёй Пуцін прапанаваў тост за ўмацаванне сяброўства паміж РФ і КНДР і ўспомніў, што ў 2002 годзе ва Уладзівастоку ўжо прымаў тагачаснага лідара КНДР Кім Чэн Іра, бацьку Кім Чэн Ына. І падкрэсліў, што да бацькі Кім Чэн Ына ў Расеі заўсёды ставіліся з вялікай павагай.

Таксама Кім Чэн Ын падарыў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну карэйскі меч, заявіўшы, што ён "ўвасабляе сілу, душу - маю і нашага народа, які падтрымлівае Вас".

У якасці культурнай праграмы перад Кімам і Пуціным выступілі казацкі хор аркестр і хор ансамбля песні і танца Нацгвардыі РФ: яны праспявалі “Очи черные", "Вдоль по Питерской", "Распрягайте, хлопцы, коней", а артысты балета станчылі "Танец маленьких лебедей" з "Лебединого озера" Чайкоўскага і "Танец с саблями" з балета "Гаянэ" Хачатурана. Таксама адмыслова для гасцей з КНДР артысты былі выкананы карэйская песня "Вялікі палкаводзец" і харэаграфічны нумар "Карэйскі танец з веерамі".

Раніцай, як перадае ТАСС, правадыр расейскай дзяржавы асабіста сустрэў лідара Паўночнай Карэі на ганку корпуса S Далёкаўсходняга ўніверсітэта, дзе таксама быў пастаўленая ганаровая варта. "Ведомости" паведамляюць, што Пуцін прыехаў першым і чакаў госця амаль паўгадзіны.

Лімузін Кім Чэн Ына пад'ехаў проста да ўваходу ў корпус, пасля гэтага лідары абмяняліся поціскамі рукі і прайшлі ў будынак.

На ўваходзе ў залу, падрыхтаваную для перамоў, Пуцін, "як гасцінны гаспадар, прапусціў свайго госця наперад, клапатліва паказаўшы яму на крэсла па правую руку ад сябе", паведамляе ТАСС. Таксама, са звестак "Ведомостей", абодва лідары павіншавалі адзін аднаго з перавыбраннем.

Першая гутарка кіраўнікоў РФ і КНДР праходзіла сам-насам у прысутнасці толькі двух перакладчыкаў і працягвалася больш за гадзіну, хоць на яе першапачаткова было адведзена толькі 50 хвілін. Пазней да Пуціна і Кіма далучыліся некалькі міністраў з абодвух бакоў, але другая сустрэча таксама праходзіла ў закрытым для прэсы рэжыме. Сярод удзельнікаў сустрэчы з расейскага боку былі прадстаўнікі Міністэрства транспарту і Міністэрства энэргетыкі.

Як мяркуюць апытаныя “Настоящим Временем” экспэрты, Пуцін і Кім Чэн Ын будуць абмяркоўваць угоду: Расея можа стаць адным з гарантаў бяспекі КНДР у выпадку, калі краіна адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы. У адказ на гэта КНДР адкрые ёй доступ да сваіх прыродных рэсурсаў і дапусціць расейскія кампаніі на свой закрыты рынак. Пуцін пасля сустрэчы тэт-а-тэт пацвердзіў, што яны з лідарам КНДР сапраўды "грунтоўна пагаварылі аб сітуацыі на Карэйскай паўвыспе”, а Кім Чэн Ын дадаў, што размова тычылася "мірнага ўрэгулявання" сітуацыі ў рэгіёне. Ніякіх іншых падрабязнасцяў палітыкі не паведамілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках