25 красавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабіць, калі на вуліцы такі смог, як цяпер у Менску?

5
Што рабіць, калі на вуліцы такі смог, як цяпер у Менску?

Сёння ўранку менчукі сталі скардзіцца на моцны пах гару ў розных раёнах горада.

«Гэта раздражняльны фактар, які можа выклікаць абвастрэнне шматлікіх захворванняў», - кажуць tut.by лекары. Міністэрства аховы здароўя размясціла рэкамендацыі, што рабіць, каб папярэдзіць магчымыя абвастрэнні.

Спецыялісты рэкамендуюць:

- пазбягаць працяглага знаходжання на паветры, асабліва раніцай;

- адмовіцца ад праветрывання памяшканняў, лепш трымаць вокны зачыненымі;

- па магчымасці на працоўных месцах і дома выкарыстоўваць сістэмы кандыцыявання і ачысткі паветра;

- правесці вільготную ўборку на сваім працоўным месцы і ў кватэры. Таксама карысна паставіць ёмістасці з вадой, каб павысіць вільготнасць паветра;

- дарослым варта піць больш вады, замяніць тлустую ежу на лёгказасваяльную, багатую вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі, аддаваць перавагу гародніне і садавіне;

- абмежаваць, а лепш выключыць паленне і ўжыванне алкагольных напояў, бо гэта правакуе развіццё вострых і хранічных захворванняў сэрцава-судзіннай і дыхальнай сістэм.

Спецыялісты раяць не спальваць лістоту і смецце на тэрыторыі прыватных домаўладанняў і не праводзіць работы, якія могуць прывесці да падвышанай пылаўтварэння.

Аўтаўладальнікам варта было б на час адмовіцца ад асабістага транспарту і перасесці на грамадскі.

Людзям, якія пакутуюць на лёгачныя, сэрцавыя, алергічныя захворванні, неабходна мець пры сабе лекавыя прэпараты, рэкамендаваныя лекарам.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе: у выпадку ўзнікнення сімптомаў вострага захворвання або недамагання (з'яўленне прыкмет задышкі, кашлю і іншага) неабходна звярнуцца да лекара.

Як вынікае з рэкамендацый, цяпер у Менску склаліся метэаўмовы, неспрыяльныя для рассейвання забруджвальных рэчываў.

Учора Белгідрамет паведамляў:

- У шмат якіх гарадах Беларусі, дзе праводзяцца назіранні за станам атмасфернага паветра, сапраўды назіраецца павышаны ўзровень забруджвання паветра пылам. Асноўная прычына: у краіне цягам доўгага перыяду часу адсутнічаюць ападкі.

Спецыялісты адзначаюць, што менавіта праз тое, што няма дажджу, паветра ў Беларусі цяпер забруджанае цвёрдымі часціцамі. Ёсць адзінкавыя выпадкі перавышэнняў нарматываў якасці па газападобных рэчывах.

Акрамя таго, як паведамляюць ратавальнікі, за мінулы дзень у Беларусі патушылі 87 пажараў у экасістэмах. Некаторыя прадаўжаюцца і цяпер. З учорашняга дня тушаць буйны пажар у Столінскім раёне Берасцейсай вобласці.

З 19 красавіка праз складаныя варункі надвор'я ў асобных раёнах Беларусі ўводзяць забарону на наведванне лясоў. Сёння, паводле звестак Мінлясгаса, у гэтым спісе - лясы ў Шчучынскім, Дзятлаўскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Бераставіцкім, Мастоўскім, Зэльвенскім раёнах, а таксама ў Валожынскім, Менскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім і Старадарожскім - гэта значыць, у Менскай і Гарадзенскай абласцях. Чакаецца, што спіс папоўніць Берасцейская вобласць.

СХЕМА: MLH.BY
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках