18 красавiка 2024, Чацвер, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй хоча прыняць пагадненне аб Brexit да ліпеня

Мэй хоча прыняць пагадненне аб Brexit да ліпеня

Тэрміны залежаць ад абмеркаванняў з Лейбарысцкай партыяй.

У брытанскім урадзе хочуць адабрэння тройчы адхіленага пагаднення аб Brexit да пачатку працы новага Еўрапарламента ў ліпені.

Пра гэта заявіў фактычны намеснік брытанскага прэм'ера Дэвід Лідынгтан, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

Лідынгтан не змог назваць дакладных тэрмінаў, калі пагадненне аб Brexit будзе вернутае ў парламент, аднак, з ягоных слоў, гэтае пытанне нельга адкладаць.

Ён адзначыў, што тэрміны залежаць ад абмеркаванняў з Лейбарысцкай партыяй.

Адказваючы на пытанне, ці будзе пагадненне вернутае ў парламент да выбараў у Еўрапарламент, Лідынгтан сказаў, што ўрад хоча вынесці яго на разгляд як мага хутчэй.

Нагадаем, лідары ЕЗ на пазачарговым саміце 10 красавіка пагадзіліся даць Брытаніі «гнуткую» адтэрміноўку яе выхаду з блока да 31 кастрычнiка 2019 года.

Лідары ЕЗ таксама вызначылі, што калі Вялікая Брытанія не ўхваліць пагадненне да 22 траўня і адмовіцца ад удзелу ў выбарах у Еўрапарламент, яе сяброўства ў блоку спыніцца 31 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках