29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэраг еўрапейскіх краін асудзілі выдачу расейскіх пашпартоў жыхарам Данбаса

8
Шэраг еўрапейскіх краін асудзілі выдачу расейскіх пашпартоў жыхарам Данбаса

Заява Расеі супярэчыць духу і мэтам менскіх пагадненняў.

У Міністэрстве замежных спраў Літвы заклікалі ўзмацніць санкцыйны ціск на РФ праз увядзенне спрошчанага парадку выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам акупаванага Данбаса, паведамляе «Новое время».

Таксама Францыя і Нямеччына асудзілі ўказ Уладзіміра Пуціна аб спрашчэнні выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Пра гэта ў чацвер, 25 красавіка, гаворыцца ў заяве міністэрства замежных спраў Нямеччыны, паведамляе RFI.

У дыпламатычным міністэрстве падкрэслілі, што «ДНР» і «ЛНР» «уваходзяць у тэрыторыю Украіны». «Заява Расеі супярэчыць духу і мэтам менскіх пагадненняў», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках