20 лiстапада 2019, Серада, 23:51
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Беларусь часткова аднавіла пастаўкі паліва ва Украіну і Польшчу

Беларусь часткова аднавіла пастаўкі паліва ва Украіну і Польшчу

Прапампоўванне ідзе па нафтаправодзе «Дружба».

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, паведамляе ТАСС.

«Цяпер прынятая пастанова аб пастаўцы блізу 32 тыс тон дызельнага паліва ў кірунку Украіны, 8 тысяч тон дызельнага паліва ў кірунку Польшчы і амаль 10 тысяч тон аўтамабільнага бензіну таксама ў кірунку ўкраінскага рынку», - адзначыў намеснік старшыні беларускага канцэрну.

З ягоных слоў, Менск у сітуацыі з пастаўкай няякаснай расейскай нафты ацэньвае свае страты на гэты момант прыкладна на 100 млн даляраў у выглядзе недаатрыманага прыбытку ад рэалізацыі нафтапрадуктаў.

Сізоў удакладніў, што прадстаўнікі «Транснафты» 26 красавіка прыбудуць у Беларусь для абмеркавання пытанняў, звязаных з урэгуляваннем паставак расейскай нафты.

Намеснік старшыні канцэрна ўдакладніў, што Беларусь прадаўжае прапампоўванне нафты ў кірунку Украіны па нафтаправодзе «Дружба».

«Мы падтрымліваем сувязь з аператарам украінскіх нафтаправодаў. Па меры змянення інфармацыі мы будзем дадаткова інфармаваць аб сітуацыі, якая складваецца», - адзначыў ён.