25 красавiка 2024, Чацвер, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арабская дыпламатыя ў дачыненнях з Крамлём

1
Арабская дыпламатыя ў дачыненнях з Крамлём

Парада егіпецкага прэзідэнта актуальная як ніколі.

Крэмль ужо даўно не меў такога ўплыву ў арабскім свеце, як сёння. «У часы, калі многія арабы зноў фліртуюць з Крамлём, магчыма, было б карысна звярнуцца да парад егіпецкага прэзідэнта Насэра», - піша швайцарскае выданне Neue Zürcher Zeitung, (пераклад - inopressa.ru).

Калі 55 гадоў таму Гамаль Абдэль Насэр пасварыўся з Захадам, на выручку прыйшоў Савецкі Саюз, апавядае журналіст Даніэль Штайнфарт. «Аднак егіпецкі прэзідэнт ведаў, што з кіраўнікамі Крамля будзе не проста. (...) Насэру прыйшла ідэя. Як распавёў ён знаёмаму журналісту, ён хацеў бы напісаць «кіраўніцтва ў стасунках з расейцамі», каб пазбегнуць у будучыні няўдач на перамовах».

Журналіст запісаў ягоныя ўказанні. «Паклапаціся пра тое, каб ты вёў з імі перамовы на адной мове, якую разумеюць абодва бакі, - дыктаваў Насэр. - Дрэнны пераклад выкліча бясконцае абурэнне». «Карыснымі ў размове былі б, з ягоных слоў, «анекдоты, жарты, прымаўкі», (...) а таксама добрыя веды пра гісторыю Другой сусветнай вайны: «Цярпліва паводзь сябе, калі твой суразмоўца ўвесь час кажа пра Вялікую Айчынную вайну», - гаворыцца ў артыкуле.

«Той, хто не п'е, павінен своечасова ўказаць на сваё здароўе альбо рэлігію. Абавязкова варта выконваць наступнае: нельга ставіць расейцаў і амерыканцаў на адну прыступку! І ніколі не дарыць каштоўнасці!», - паведамляе выданне парады егіпецкага прэзідэнта.

«Не ўсе правілы можна перанесці на сучаснасць, - адзначае Штайнфарт. - (...) Правілы «добрага тону ў дачыненнях з расейцамі», складзеныя Насэрам, аджылі свой век. Аднак думка пра тое, што паміж аўтакратамі павінна быць узаемная сімпатыя, актуальная ва ўсе часы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках