18 красавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон: Пакупнікі іранскай нафты знойдуць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў

1
Вашынгтон: Пакупнікі іранскай нафты знойдуць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў

Перастаюць дзейнічаць выняткі з санкцыйнага рэжыму CША, нададзеныя шэрагу краін.

Улады ЗША выказваюць упэўненасць, што пакупнікі іранскай нафты, якія карысталіся выняткамі з санкцыйнага рэжыму, змогуць знайсці альтэрнатыўных пастаўшчыкоў пасля скасавання гэтых выняткаў ужо на наступным тыдні, паведамляе «Голас Амерыкі».

Размаўляючы з журналістамі, афіцыйныя асобы адзначылі, што Кітай, які займае першае месца ў закупках нафты з Ірана, павінен знайсці іншыя спосабы задаволіць свой попыт на нафту.

Кітай раскрытыкаваў пастанову ЗША, падкрэсліўшы, што ўсе яго транзакцыі з іранскімі кампаніямі законныя і празрыстыя.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аднавіў санкцыі ў дачыненні да Ірана летась пасля таго, як выйшаў з укладзенай у 2015 годзе міжнароднай дамовы з Тэгеранам, якая прадугледжвае змякчэнне санкцый у абмен на абмежаванне іранскай ядзернай праграмы.

Санкцыі закліканыя націснуць на Тэгеран, каб прымусіць яго спыніць «зламысную дзейнасць». Паводле ацэнак адміністрацыі Трампа, на гэты момант дзякуючы санкцыям даходы Ірана скараціліся на 10 мільярдаў даляраў.

У лістападзе, калі былі адноўленыя санкцыі, ЗША дзейнічалі часовыя выняткі для найбуйнейшых пакупнікоў іранскай нафты, у тым ліку для Кітая, Індыі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Тайваня, Турцыі, Італіі і Грэцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках