24 красавiка 2024, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ўлады не зрабілі ніякіх высноў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС?

14
Чаму ўлады не зрабілі ніякіх высноў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС?

Экалагічныя праблемы ў краіне развяжа толькі змена ўлады.

Роўна 33 гады таму, 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух. З усіх краін, якія закранулі яго наступствы, у адсоткавай прапорцыі Беларусь пацярпела больш за ўсіх.

Здавалася б, улады павінны зрабіць высновы з таго, што адбылося і зрабіць усё, каб у людзей не было нават найменшай думкі пра тое, што экалагічная трагедыя можа паўтарыцца.

Але грошы, як той казаў, не пахнуць. У 2020 годзе ў нашай краіне павінна пачаць працу БелАЭС, якая будуецца з парушэннем усіх міжнародных прадпісанняў і нормаў. У нашай краіне як грыбы пасля дажджу пачалі з'яўляцца шкодныя кітайскія прадпрыемствы, якія чыняць вялікую шкоду здароўю беларусаў. Жыхары Берасця блізу года пратэстуюць супраць шкоднага акумулятарнага завода. У Светлагорску, дзе пабудавалі кітайскі завод беленай цэлюлозы, жыхары скардзяцца на з'едлівыя выкіды.

Ці зрабілі ўлады высновы з аварыі на ЧАЭС? Сайт Charter97.org звярнуўся c гэтым пытаннем да актыўнага ўдзельніку пратэстаў у Берасці Аляксандра Кабанава і праваабаронцы сеа Светлогорскa Алены Маслюковай.

Аляксандр Кабанаў: Улады думаюць толькі пра грошы

Актывіст і блогер Аляксандр Кабанаў мяркуе, што ва ўладаў экалогія і здароўе беларусаў стаіць не на першым месцы:

«Думаю, што ў сувязі з тым, што ў іх вельмі дрэнная эканамічная сітуацыя, то яны не звяртаюць увагі на экалогію. Ім проста патрэбныя грошы».

Тым часам на АКБ у Берасці была выпушчаная пробная прадукцыя:

«Выпушчаная пробная прадукцыя, якая будзе тэставацца, нельга сказаць, што гэта запуск завода. Шчыра кажучы, я думаў, што будзе яшчэ нейкая праверка аспірацыі, вентыляцыі, а потым можна будзе казаць пра выпуск прадукцыі. Але была прынятая зусім іншая пастанова», - распавёў Аляксандр Кабанаў.

Алена Маслюкова: Пакуль Лукашэнка будзе сядзець на троне - экалагічныя праблемы нікуды не падзенуцца

Праваабаронца са Светлагорску распавяла Charter97.org, што чыноўнікі не зрабілі ніякіх высноў пасля катастрофы на ЧАЭС.

«Мне здаецца, чым далей мы адыходзім ад Чарнобыльскай трагедыі, тым больш абыякава ўлады ставяцца да гэтай праблемы.

Калі ў Светлагорску пачаліся шкодныя выкіды з заводу беленай цэлюлозы ў верасні 2018 года, дзеці толькі пайшлі ў школу. Дыхаць было проста немагчыма. Бацькі прасілі, каб я напісала зварот у аддзел адукацыі, каб дзяцей проста не выводзілі на вуліцы, бо гэта проста шкодна. На наш зварот ніхто не звярнуў увагі і нас проста праігнаравалі. Сказалі, што ніякай шкоды няма.

У студзені 2018 я пайшла на прыём да начальніцы аддзела адукацыю і зрабіла аўдыёзапіс размовы. Я спытала, хто аддае загад, каб выхавальнікі дзіцячых садоў выводзілі дзяцей на шпацыр падчас таго, як на вуліцы стаяў гэты жудасны смурод. Хто спрабаваў зрабіць карцінку бяспекі і дабрабыту? Яна 13 хвілін хадзіла вакол ды каля, але не сказала, што гэты загад падпісала яна.

Затым я спытала ў старшыні райвыканкама: «Хто аддаў загад, каб дзяцей выводзілі на шпацыр?». Ён адказаў у стылі Лукашэнкі, маўляў, «калі я толькі даведаюся, хто гэта зрабіў!»

Я адказала, што вы выдатна ведаеце, хто гэтыя загады аддаваў.

Кіраўніца аддзела адукацыі заявіла, што «Беларусь годна выйшла з Чарнобыльскай праблемы». Мне стала проста жудасна. Беларусь нават на палову не выйшла з гэтай праблемы. Паглядзіце на колькасць анкалагічных захворванняў у краіне! Праблемы ёсць, але ўлады настолькі дайшлі да жабрацтва ў маральным і матэрыяльным плане, што не хочуць глядзець на іх».

Алена Маслюкова звяртае ўвагу на яшчэ адну праблему - улады не хочуць, каб пра экалагічныя праблемы казалі публічна:

«Яскравы прыклад - адмова ўлад заплаціць грошы міліцыі за правядзенне «Чарнобыльскага шляху» ў гэтым годзе. Людзям проста не даюць выказаць сваё меркаванне і звярнуць увагу на праблему».

Светлагорская праваабаронца мяркуюць, што экалагічныя праблемы ў краіне будуць развязаныя тады, калі будуць развязаныя палітычныя:

«Паглядзіце, колькі цяпер кітайскіх заводаў. даслоўна ўчора Светлагорск накрыў такі смурод, што проста жах. А начальнік ідэалогіі мне кажа: «Гэта ж не шкодна». Як не шкодна? Японскія і расейскія медыкі ўжо даўно прызналі праблему. Пакуль гэтая сістэма будзе існаваць, пакуль Лукашэнка будзе сядзець на троне - экалагічныя праблемы нікуды не падзенуцца».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках