25 красавiка 2024, Чацвер, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон прапанаваў выключыць некалькі краін з Шэнгенскай зоны

10
Макрон прапанаваў выключыць некалькі краін з Шэнгенскай зоны
Эмануэль Макрон
ФОТА: LEFIGARO.FR

Моцная і суверэнная Еўропа павінна перагледзець пагадненне аб сваіх межах.

Арганізацыя Шэнгенскай прасторы павінна быць перагледжаная, такое меркаванне выказаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, не выключыўшы, што з Шэнгенскай зоны трэба вывесці некалькі краін. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, паведамляе РБК.

«Народ трымаецца яшчэ і за кошт сваіх межаў <...> Але каб быць адкрытым <...> патрэбныя межы, патрэбныя правілы, - сказаў Макрон. - Мы пастанавілі мець агульныя межы, знакамітае Шэнгенскае пагадненне <...> якое больш не працуе».

Лідар Францыі падкрэсліў, што трэба перагледзець міграцыйную палітыку, бо важная Еўропа, якая «трымае свае межы, якая абараняе іх».

На думку Макрона, моцная і суверэнная Еўропа павінна «перагледзець амбіцыі аб ўзаемадзеянні і развіцці ў дачыненні да Афрыкі і ўсім, хто мае патрэбу, каб пазбегнуць такой міграцыі». «Але ў гэтай Еўропы ёсць абгрунтаванае права на статус уцекача, і адказнасць суправаджае салідарнасць, - сказаў Макрон. - Менавіта на гэтых падставах трэба рэфармаваць Шэнгенскую прастору».

Прэзідэнт не выключыў, што пасля такога рэфармавання ў Шэнгенскай прасторы можа застацца менш краін, чым ёсць цяпер: з ягоных слоў, могуць быць выключаны дзяржавы, якія не ўдзельнічаюць у размеркаванні мігрантаў, якія прыбываюць у Еўропу.

З 15 студзеня да 15 сакавіка ў Францыі праходзілі агульнанацыянальныя дэбаты, мэта якіх заяўлялася як «развязанне праблем пратэстоўцаў [«жоўтых камізэлек»] праз правядзенне сходаў у мэрыі і збор скаргаў у інтэрнэце». Па выніках дэбатаў прэзідэнт Францыі павінен быў звярнуцца да нацыі, прычым запланавана гэта было яшчэ на 15 красавіка, аднак праз пажар у базіліцы Парыжскай Божай Маці выступ Макрона быў перанесены.

Шэнгенская зона - гэта прастора, у якую ўваходзяць 26 еўрапейскіх дзяржаў, якія далучыліся да нормаў Шэнгенскага заканадаўства Еўрапейскага Звязу і скасавалі амежны кантроль паміж сабой. Чатыры з гэтых краін (Ісландыя, Нарвэгія, Швайцарыя, Ліхтэнштэйн) не ўваходзяць у ЕЗ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках