19 красавiка 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Есавулаў: Хлопцы стараліся, біліся, - трэба перазагрузіцца і працаваць далей

2
Есавулаў: Хлопцы стараліся, біліся, - трэба перазагрузіцца і працаваць далей

Трэнер юнацкай каманды Беларусі мяркуе, што саступіла не каманда.

Галоўны трэнер юнацкай (U18) каманды Беларусі Яўген Есавулаў растлумачыў, у чым каманда саступіла расейцам у чвэрцьфінале чэмпіянату свету (0:6), а таксама даў ацэнку турніру агулам, паведамляе прэс-служба ФХБ.

- Эмоцый проста няма, поўнае спусташэнне. Канец чэмпіянату, скончылася свята. Трэба ўсё гэта перажыць, абдумаць, зрабіць нейкія высновы, перазагрузіцца і працаваць далей.

- Што можна сказаць пра сённяшні матч?

- Ведаеце, сёння, я думаю, саступіла не каманда, а індывідуальныя якасці нашых хакеістаў. Каб былі зразумелыя мае словы: калі браць тэхнічныя навыкі, то расейцы ў гэтым плане былі значна мацнейшыя. Не магу сказаць, што ў нас не было каманды. Хлопцы стараліся, біліся, але ... спаборнік быў майстравіты. Менавіта ў гэтым мы саступілі. У індывідуальным майстэрстве.

- Што трэба рабіць, каб не саступаць?

- Як бы банальна гэта ні гучала, але каранямі ўсё сыходзіць у дзіцячы хакей. Хлопцы, калі прыязджаюць у «Раўбічы» ў 15-17 гадоў, ужо павінны ўмець і кідаць, і абводзіць, і каціць. На жаль, у нас такіх добра навучаных хакеістаў адзінкі. Даводзіцца шмат часу марнаваць крыху не на тое. У такім узросце прышчапіць некаторыя кампаненты практычна нерэальна. Іх можна падправіць, адтачыць, але не дадаць гульцу.

- З улікам усіх чыннікаў і абставін, якую ацэнку паставіце за гэты турнір нашай камандзе?

- Халера, складана адказаць на гэтае пытанне... Гледзячы з якога боку яго разглядаць. Задачу-мінімум мы выканалі, засталіся ў эліце, зоймем месца вышэйшае, чым у мінулым годзе. Накшталт як і плюс, рухаемся ў правільным кірунку, але, улічваючы вышэй агучанае, хацелася б, вядома, большага. Упэўнены, калі б хлопцы былі тэхнічна трохі лепш падрыхтаваныя, то гэта большае прыйшло б. Што да ацэнкі... Добра, здавальняюча. Ніяк не дрэнна, але і не выдатна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках