23 красавiка 2024, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Быкаў пра сваю шпіталізацыю: Гэта было атручванне

8
Дзмітрый Быкаў пра сваю шпіталізацыю: Гэта было атручванне
ДЗМІТРЫЙ БЫКАЎ

Расейскі пісьменнік адпрэчыў чуткі пра дыябет і гіпертанію.

Расейскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў мяркуе, што яго шпіталізавалі ў лякарню ва Уфе праз атручванне. Пра гэта ён распавёў у аўтарскай праграме ў эфіры «Эхо Москвы» са шпіталя, піша «Новая газета».

У сваім першым пасля шпіталізацыі эфіры Быкаў распавёў, што прычына атручвання пакуль не ўстаноўленая. Пісьменнік таксама зняпраўдзіў паведамленні аб тым, што ў яго дыябет ці гіпертанія. «Не было ў мяне ніякіх ні алкагольных, ні наркатычных празмернасцяў, якія сталі падазраваць адразу найбольш простыя сэрцы», - дадаў ён.

Эфір аўтарскай перадачы «Адзін» быў запісаны ў лякарні, адкуль Быкава выпішуць 28 красавіка. «У мяне пакуль яшчэ больш-менш запаволеная гаворка, але хараство менавіта ў тым, што мяне заўсёды лаялі за яе хуткасць, таму цяпер, здаецца, нарэшце дасягнулі ідэальнага тэмпу», - адзначыў пісьменнік.

Нагадаем, Дзмітрый Быкаў адчуў сябе дрэнна ў аэрапорце Уфы 16 красавіка, куды прыляцеў чытаць лекцыю. Яго даставілі ў мясцовую лякарню ў цяжкім, але стабільным стане. Пасля пісьменніка перавезлі на лячэнне ў Маскву ў НДІ імя Бурдэнкі, лекары якога нядаўна паведамлялі аб паляпшэнні ягонага стану.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках