28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова расейцаў не здолела патлумачыць сэнс святкавання Вялікадня

11
Палова расейцаў не здолела патлумачыць сэнс святкавання Вялікадня

6% расейцаў сказалі, што ў гэты дзень святкуецца нараджэнне Ісуса Хрыста.

Толькі палова апытаных расейцаў, са звестак УЦВГМа, змагла правільна адказаць на пытанне аб тым, што менавіта святкуюць у Вялікдзень, паведамляе РБК.

Не змаглі даць адказ 32% рэспандэнтаў. Яшчэ 6% сказалі, што ў гэты дзень святкуецца нараджэнне Ісуса Хрыста. Няслушна часцей адказвалі рэспандэнты-нявернікі (33%).

Большасць апытаных (77%) пры гэтым змагла правільна назваць, калі адзначаюць Вялікдзень у гэтым годзе. Пра тое, што свята будзе 28 красавіка, часцей паведамлялі жанчыны (87%), паджылыя людзі (85%) і жыхары вёсак (80%). Няправільна адказалі 8% апытаных.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках