20 красавiка 2024, Субота, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як зменіцца кошт на паліва ў Беларусі?

6
Як зменіцца кошт на паліва ў Беларусі?

Атрымліваецца парадаксальная сітуацыя.

Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў кошт бензіну найбліжэйшым часам не проста не спыніць імклівы рост, але да 2024 года ўвогуле можа дасягнуць астранамічных для Беларусі вышынь - да аднаго еўра за літр. Да чаго рызыкуе прывесці такая сітуацыя? Бо наступствы могуць быць не толькі эканамічныя, паведамляе «Белсат».

Згодна з інфармацыяй Белнафтахіма, праз падатковы манеўр з пачатку года кошт расейскай нафты вырас для нашых НПЗ прыблізна на 20%, пры гэтым кошт паліва - на 5%. Таму дзяржаўны канцэрн анансуе: бензін будзе даражэць.

«Гэта будуць лішнія выдаткі, гэта будзе цяжка для сямейнага бюджэту».

«Вядома, гэта б'е па партманэце. Я думаю, што скароціцца колькасць удзельнікаў дарожнага руху».

«Калі ты марнуеш на паліва астатнія грошы, або іх даводзіцца выдзіраць з бюджэту, то гэта ненармальна».

«З улікам нашых заробкаў, вядома, гэта не адпавядае рэчаіснасці. Мы не зарабляем, як у Еўропе, таму мне здаецца, што гэта не зусім правільна», - кажуць жыхары Менска.

Ужо ў мінулым годзе кошт паліва вырас у сярэднім больш, чым на 20%. А ўжо ў гэтым годзе было 9 падвышэнняў - кожнае на адну капейку. Патроху кошт бензіну А-95 з пачатку мінулага года вырасла з 1.27 да 1.63 капеек цяпер. І тут спрацоўвае эканамічная аксіёма: рост кошту паліва пацягне за сабой падаражэнне іншых тавараў і паслуг.

Леанід Заіка, цэнтр «Стратэгія»:

«Мы жывем у прасторы, дзе свабодны рух тавараў. І цяпер паступае вялікая колькасць адзення з Расеі, тэлевізараў, ужо свініну закупляем, бройлераў ды іншае. Як кожны іншы тавар, бензін будзе перамяшчацца з зоны з меншым коштавым узроўнем у зону з большым».

Толькі некалькі тыдняў таму шэсць найбуйнейшых сетак АЗС, за выключэннем дзяржаўнага «Белнафтахіма» і «Трайпла», звярнуліся з лістом да віцэ-прэм'ера Ігару Ляшэнкі з просьбай адпусціць кошт паліва, бо пры цяперашніх умовах, калі дзяржава іх рэгулюе, аўтазаправачны бізнэс з'яўляецца практычна стратным.

Міхаіл Юркавіч, кіраўнік «United Company»:

«На раздробны гандаль падвышэнне коштаў, якое адбываецца ў мінулым і гэтым годзе, ніякага ўплыву не мае. Маржа ўся ад падвышэнняў застаецца не ў нас, а ў завода-вытворцы. У Мазырскага завода і «Нафтана». І гэта робіцца для таго, каб скончыць рэканструкцыю гэтых двух заводаў. Раздробны гандаль маржынальнага даходу за гэтыя паўтара года не меў, а толькі страчваў».

І ў мінусе апошнім часам не толькі буйныя кампаніі. Леанід Заіка, цэнтр «Стратэгія»:

«Цяпер беларусы павінны звярнуць увагу, што ВУП вырас менш, чым на адзін адсотак, што рэальна даходы падвышацца ў гэтым годзе не будуць, што рэальна трэба жыць па сродках і эканоміць на ўсім, уключаючы бензін».

Атрымліваецца парадаксальная сітуацыя: запраўкі нясуць страты і вымушаныя скарачаць выдаткі, кошт паліва расце і не збіраецца спыняцца, а тут яшчэ і нявырашаныя непаразуменні з Расеяй у нафтагазавай сферы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках