28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты знайшлі довады ўдзелу Чарнаморскага флоту Расеі ў захопе Крыма

6
Актывісты знайшлі довады ўдзелу Чарнаморскага флоту Расеі ў захопе Крыма
ФОТА: РІА НАВІНЫ/СЯРГЕЙ ПЕТРАСЯН

У акупацыі паўвыспы ўдзельнічала марская выведка РФ.

Валанцёры міжнароднай супольнасці InformNapalm выявілі, што асабовы склад 519-га асобнага дывізіёна выведвальных караблёў Чарнаморскага флоту Расеі ўдзельнічаў у захопе Крыма ў 2014 годзе, паведамляе «Крым.Реалии».

InformNapalm выявілі на старонцы расейскага вайскоўца Канстаціна Кашчэева ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» фота медаля «За вяртанне Крыма» і ўзнагароднага пасведчання да яго.

Паводле звестак, расейскі вайсковец служыў у марской выведцы - на сярэднім выведвальным караблі «Ліман». Гэты карабель уваходзіў у склад 519-га асобнага дывізіёна выведвальных караблёў Чарнаморскага флоту Расеі, што базаваўся ў Севастопалі.

Раней група InformNapalm выявіла, што ў аперацыі захопу Крыма ўдзельнічалі расейскія вайскоўцы 108-га дэсантна-штурмавога палка (в/ч 42091).

Напярэдадні Дзярждума Расеі забараніла вайскоўцам карыстацца смартфонамі і іншымі гаджэтамі. Такім чынам жаўнерам і афіцэрам спрабуюць забараніць публікаваць у інтэрнэце звесткі пра сябе і калег, а таксама раскрываць месца нясення службы. Сотні такіх выпадкаў ужо сталі часткай доказнай базы агрэсіі Расеі супраць Украіны.

21 жніўня 2018 года міжнародная група расследавання InformNapalm апублікавала новыя імёны расейскіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел ва ўзброеным захопе Крыма. Гаворка ідзе пра вайскоўцаў 810-й асобнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту Расеі, якія, як сцвярджаецца ў расследаванні, «захоплівалі ўкраінскія вайсковыя часткі ў Крыме ў масках і форме без апазнавальных знакаў».

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеянні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый. Расея адмаўляе акупацыю паўвыспы і называе гэта «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці». Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла дату пачатку часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй 20 лютага 2014 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках