20 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучылі водарасці здабываць электрычнасць

1
Навукоўцы навучылі водарасці здабываць электрычнасць

Багавінне стала часткай сонечных батарэй новага тыпу.

Швэдскія навукоўцы сканструявалі незвычайныя сонечныя батарэі - у іх важную працу выконваюць мікраскапічныя водарасці дыятамея. З іх дапамогай навукоўцы збіраюцца павялічыць эфектыўнасць сонечных батарэй і зрабіць іх больш даўгавечнымі, а заадно чысціць ваду ад нітратаў, піша euro-pulse.ru.

Дыятамеі жывуць глыбока пад вадой, але пры гэтым фотасінтэзіюць, таму яны вельмі адчувальныя да святла. Навукоўцы робяць з багавіння напорыстае пакрыццё і абгортваюць ім сонечныя панэлі. Дзякуючы гэтаму прадукцыйнасць сонечных батарэй павялічваецца на 5%. У дадатак гэта пакрыццё абараняе сонечныя батарэі ад ультрафіялету і такім чынам падаўжае іх жыццё ў некалькі разоў.

Паралельна навукоўцы праводзяць экспэрыменты на жывым багавінні. Дыятамея паглынае нітраты - адзін з галоўных забруджвальнікаў, што трапляе ў еўрапейскія рэкі і азёры праз выкарыстанне ўгнаенняў на палях. Гадуючы дыятамеі для сонечных батарэй, навукоўцы плануюць чысціць багавіннем ваду.

Гэтыя даследаванні праводзіць праект SUNALGAE, які рэалізуецца пры падтрымцы праграмы ЕЗ у абароне навакольнага асяроддзя LIFE. Цяпер даследнікі працуюць на тэставай электрастанцыі, але ўжо ў пачатку 2020 года яны плануюць пачаць будаўніцтва першай вытворчай станцыі.

З апошніх звестак, 17,5% спажыванай у Еўразвязе энэргіі вырабляецца з аднаўляльных крыніц. Да 2030 года «зялёнае» паходжанне павінны мець мінімум 32% спажыванай у ЕЗ энэргіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках