24 красавiка 2024, Серада, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Рубан выехаў з Украіны

Уладзімір Рубан выехаў з Украіны
УЛАДЗІМІР РУБАН

Яго падазраюць у незаконным абыходжанні са зброяй і падрыхтоўцы тэрактаў.

Падазраваны ў падрыхтоўцы тэракту экс-кіраўнік цэнтра Афіцэрскі корпус Уладзімір Рубан пакінуў тэрыторыю Украіны

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу пракуратуры.

«Рубан выехаў з Украіны. Суд паведамляў яму на апошнім пасяджэнні, што наступнае - 7 траўня. Меру стрымання суд яму не абраў», - адзначылі ва ўстанове.

Нагадаем, увечары 15 красавіка Браварскі суд Кіеўскай вобласці прыняў пастанову вызваліць з-пад варты Уладзіміра Рубана і народную дэпутатку Надзею Саўчанку.

Надзею Саўчанку абвінавачваюць ва ўзаемадзеянні з верхаводамі баевікоў «Л/ ДНР», змове з кіраўніком Цэнтра вызвалення палонных Афіцэрскі корпус Уладзімірам Рубанам і падрыхтоўцы тэракту ў Вярхоўнай Радзе. Яго мэтай, паводле версіі Генпракуратуры, было фізічнае знішчэнне кіраўніцтва дзяржавы і захоп улады.

Уладзімір Рубан быў затрыманы 8 сакавіка 2018 на КПВВ Маёрск з арсеналам зброі. Яго падазраюць у незаконным выкарыстанні зброі і падрыхтоўцы тэрактаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках