19 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдаткі Расеі на пашпарты жыхарам Данбаса ацанілі на 100 мільярдаў за год

8
Выдаткі Расеі на пашпарты жыхарам Данбаса ацанілі на 100 мільярдаў за год

Эканамісты палічылі, колькі каштавацьме бюджэту авантура Крамля.

Выдача расейскіх пашпартоў жыхарам кантраляваных прарасейскімі сепаратыстамі раёнаў ўкраінскага Данбаса можа каштаваць бюджэту Пенсійнага фонду 100 - 175 мільярдаў рублёў бюджэтных выдаткаў на год, ацаніла выданне The Bell.

Больш за 100 мільярдаў - ацэнка эканаміста, супрацоўніка Інстытута Гайдара Сяргея Жаваранкава.

24 красавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім жыхары дзвюх тэрыторый на ўсходзе Украіны могуць атрымаць расейскае грамадзянства ў спрошчаным парадку. Журналісты The Bell падлічылі, колькі каштавацьмуць расейскаму бюджэту пенсіі, калі большасць грамадзян кантраляваных сепаратыстамі рэгіёнаў звернуцца па расейскія пашпарты, а пасля іх атрымання - па расейскія пенсіі.

Паводле звестак Reuters, усяго на тэрыторыях могуць пражываць ледзь больш за мільён пенсіянераў. Калі ўсе яны звернуцца па расейскія пенсіі, то сума выплат павінна будзе скласці ад 100 да 175 мільярдаў рублёў на год - у залежнасці ад таго, мінімальную або сярэднюю пенсію будуць атрымліваць новыя расейскія грамадзяне, ацаніў The Bell.

Выданне адзначае, што частку гэтых выдаткаў Расея ўжо магла ўзяць на сябе пасля таго, як Кіеў перастаў выплачваць пенсіі жыхарам непадкантрольных Кіеву тэрыторый у 2014 годзе. Толькі жыхарам адной з тэрыторый Расея магла выплачваць да 50 мільярдаў рублёў на год, пісаў Reuters.

Пастанова выдаць пашпарты жыхарам Украінскага Данбаса была жорстка раскрытыкаваная ва Украіне, краінамі Еўразвязу і ЗША. У чацвер Украіна склікала пасяджэнне Рады бяспекі ААН, на якім гэтыя краіны пацвердзілі сваю пазіцыю і заявілі, што пастанова Расеі супярэчыць духу пагадненняў аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе.

У Расеі падпісанне ўказа аб выдачы пашпартоў тлумачаць гуманітарнымі мэтамі. У Міністэрстве ўнутраных спраў Расеі распавялі, што для атрымання расейскага грамадзянства ад жыхароў Данбаса не будуць патрабаваць адмовы ад украінскага.

У Пенсійным фондзе РБК заявілі, што жыхары Данбаса змогуць прэтэндаваць на расейскія пенсіі толькі пасля пераезду ў Расею.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках