28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меню на Вялікдзень 2019: не банальныя рэцэпты салатаў

Меню на Вялікдзень 2019: не банальныя рэцэпты салатаў

Салаты на Вялікдзень - абавязковы складнік меню на святочны стол.

Ужо ў нядзелю, 28 красавіка, хрысціяне ўсходняга абраду будуць адзначаць Вялікдзень - самае вялікае і радаснае свята ў царкоўным календары, паведамляе «Новое время».

Паска і пафарбаваныя яйкі - галоўнае ўпрыгожванне Велікоднага стала. Іх дапаўняюць шматлікія далікатэсы - усё, у чым вернікі адмаўлялі сабе ў перыяд Вялікага посту. У Велікодным меню дакладна ёсць самае рознае мяса, рыба, сыры, каўбасы, вяндліна. Але што ўсё ж прыгатаваць на Вялікдзень, каб не пакутаваць ад пераядання і пры гэтым смачна паесці?

Салаты на Вялікдзень - абавязковы складнік меню на святочны стол. Таму што прыйшла вясна, хочацца свежасці і лёгкасці. НВ Style прпаноўвае тры цікавыя рэцэпты салатаў ад фуд-экспэртаў, якія смела можна прыгатаваць на Вялікдзень. Яны дакладна ўнясуць разнастайнасць у вашы смакавыя перавагі і зоймуць месца ў хатняй паваранай кнізе.

Салата з рукалай, мангольдам, цытрусавымі і тварагом

Рэцэпт ад Асмік Гаспаран, пераможцы шостага сезона МайстарШэф Украіна

Інгрэдыенты:

рукала - 40 гр

мангольд - 40 гр

тварог зярністы - 100 гр

«Філе» апельсіна - 18 дзелек

«Філе» лайму - 10 дзелек

семкі сланечніку смажаныя - 50 гр

алівы - 50 гр

крэветкі - на жаданне

Для падліўкі:

соевы соус - 5 ст. л

аліўкавы алей - 3 ст л

гарчыца дыжонская - 1 ч. л.

сок апельсіна - 2 ст. л.

молатая каляндра - 1 ч. л.

Як рабіць?

Змяшаць рукалу, мангольд і тварог, дадаць вычышчаныя ад лупіны і плёнкі дзелькі апельсіну і лайму і змяшаць. Затым дадаць семкі, крэветкі адварныя і вычышчаныя, а таксама алівы без костачкі. Прыгатаваць соус з усіх неабходных інгрэдыентаў і паліць ім атрыманую салату.

Цёплая салата з грыбамі, кукурузай і казіным сырам

Рэцэпт ад амерыканскага шэф-кухара Дэвіда Пастэрнэка

Інгрэдыенты:

рукала - 50 гр

аліўкавы алей - 5-7 ст. л

галінкі размарыну - 2 шт.

грэцкія арэхі - 1/4 кубка

смажаныя грыбы лісічкі - 1/2 кубка

сметанковае масла - 3 ст. л.

казіны сыр - колькасць на жаданне

соль

молаты чорны перац

Нагрэць у патэльні на слабым агні аліўкавы алей і размарын, затым астудзіць, працадзіць і выкінуць галінкі размарыну. У вялікай патэльні разагрэць дзве сталовыя лыжкі алею размарыну, злёгку раздушыць грэцкія арэхі ў руцэ і дадаць іх разам са смажанымі грыбамі. Абсмажыць цягам 1 хвіліны, дадаць кукурузу, змяшаць і пасыпаць цёртым казіным сырам. Заправіць соллю і перцам, і зняць патэльню з агню. Змяшаць з лісцем рукалы ў місцы для салаты, пасыпаць пакінутым цёртым казіным сырам і злёгку паліць алеем размарыну.

Салата з крабавымі палачкамі па-новаму

Рэцэпт ад пераможцы пятага сезону кулінарнага шоў МайстарШэф Украіна на канале СТБ Яўгена Клапаценкі

Інгрэдыенты:

філе хека - 200 г

вяршкі - 30 г

брынза - 30 г

бялок яечны - 1 шт

памідор - 1 шт

цыбуля крымская – 0,25 шт

кукуруза кансерваваная – 1,50 ст. л.

бурачны сок (свежы) - па смаку

раслінны алей - па смаку

зеляніна пятрушкі - па смаку

мікс перцаў - па смаку

соль - па смаку

Як рабіць?

Філе хека наразаем буйнымі кавалачкамі, дадаём вяршкі. Бялкі ўзбіваем у пышную пену. Злучаем узбітыя бялкі з рыбай, узбіваем усё на блэндары да аднастайнай кансістэнцыі, солім па смаку.

Заварочваем рыбную масу ў два пласты харчовай плёнкі, добра завязваем. Адварваем рыбную «каўбаску» ў кіпячай вадзе 10 хвілін. Змешваем у місцы нарэзаныя лустачкамі памідоры, сечаную зеляніну, кукурузу, здробненую цыбулю. Дадаём брынзу. Апырскваем сокам лайма/цытрыны.

Звараную рыбную «каўбаску» падфарбоўваем бурачным сокам і дадаём у салату (крышым яе на дробныя кавалачкі). Запраўляем салату раслінным алеем і змешваем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках