28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін будзе ацэньваць расейскіх губернатараў па іх стаўленню да яго

6
Пуцін будзе ацэньваць расейскіх губернатараў па іх стаўленню да яго

Давер да прэзідэнта стане адным з галоўных крытэраў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб ацэнцы эфектыўнасці работы кіраўнікоў рэгіёнаў, адным з пунктаў якога з'яўляецца давер асабіста да прэзідэнта.

Пра гэта паведамляе Meduza са спасылкай на дакумент, апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.

Адзначаецца, што ўказ змяшчае пералік паказчыкаў, на падставе якіх будуць ацэньваць эфектыўнасць работы губернатараў і першым пунктам у ім ідзе ўзровень даверу да ўлады і асабіста да прэзідэнта.

Паведамляецца, што ўсяго ў пераліку 15 пунктаў, сярод якіх таксама такія паказчыкі як прадукцыйнасць працы, узровень заробкаў, якасць навакольнага асяроддзя і дарог, а таксама натуральны прырост насельніцтва..

Паводле звестак выдання, адміністрацыя прэзідэнта Расеі і ўрад павінны да 1 чэрвеня прадставіць методыку разліку паказчыкаў, а затым штогод даваць справаздачу аб іх значэннях. Указ уваходзіць у дзеянне з дня падпісання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках