28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы з фурамі «санкцыйных» трускалак патлумачылі ўезд у Расею паломкай навігатара

14
Беларусы з фурамі «санкцыйных» трускалак патлумачылі ўезд у Расею паломкай навігатара
ФОТА З САЙТА VILINGSTORE.NET

Кіроўцы везлі тавар у Расею без дакументаў.

У дзвюх машынах мытнікі знайшлі 34 тоны трускалак з Грэцыі і Польшчы. Паперы ў іх былі - але толькі на перавозку грузу з Менска ў Віцебск. Калі іх спыталі, што яны робяць у Пскоўскай вобласці, яны сказалі, што іх аўтамабільны навігатар зламаўся, піша gazeta.spb.ru.

У іншым аўтамабілі замест прамысловых тавараў паводле дакументаў, выявіліся забароненыя да ўвозу яблыкі.

Яшчэ тры машыны спрабавалі перасекчы мяжу ўначы - у іх у кузаве памежнікі знайшлі звыш 58 тон яблыкаў з Польшчы.

Усю садавіну мытнікі забралі і знішчылі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках