19 красавiка 2024, Пятніца, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жоўтых камізэлек» не задаволілі прапановы рэформаў Макрона

1
«Жоўтых камізэлек» не задаволілі прапановы рэформаў Макрона

Пратэсты ў Францыі прадоўжацца.

Лідары руху «жоўтых камізэлек» выказалі расчараванне прапановамі рэформаў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і мяркуюць, што асноўнае іх патрабаванне праігнаравалі.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на France info.

«Ён не слухаў усё, што мы гаварылі на вуліцах цягам пяці месяцаў. Ён пачаў сваю прамову з таго, што распавёў пра свае дасягненні за два гады, якія мы нібыта не разумеем. Але мы добра разумеем, што ён проста не здольны прызнаць сваю віну», - сказаў адзін з лідараў руху Максім Ніколь.

Напрыклад, «жоўтыя камізэлькі» абураныя тым, што Макрон не прыняў іх асноўнае патрабаванне - правядзенне рэферэндуму аб грамадзянскай ініцыятыве. Замест гэтага прэзідэнт прапанаваў спрасціць умовы для правядзення рэферэндуму, паменшыўшы да мільёна колькасць подпісаў, неабходных для арганізацыі плебісцыту (цяпер для гэтага трэба 4,5 млн подпісаў).

Паколькі іх патрабаванні не выкананыя, «жоўтыя камізэлькі» абяцаюць прадоўжыць акцыі пратэсту.

«Ён проста кінуў некалькі дробак хлеба, накшталт рэіндэксацыі пенсій. Усе адпрэчанае, усё расплывістае, нішто не дакладнае, таму ў суботу мы пакажам яму, што мы таксама разумеем сутнасць рэчаў, і 1 траўня таксама», - сказаў адзін з лідараў «жоўтых камізэлек».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках